З часоў пандэміі жыхары Паўночнай Карэі жывуць у пастаянным страху. Яны баяцца, што памруць з голаду ці будуць расстраляныя за парушэнне правіл, піша выданне, абапіраючыся на нешматлікія сведчанні з-за амаль закрытай мяжы.
З пачатку пандэміі КНДР практычна цалкам закрылася ад свету. Аднак ужо некаторы час ходзяць чуткі, што ў краіну вярнуўся голад, піша выданне. Газета цытуе журналістаў ВВС, якім удалося ўзяць інтэрв'ю ў мясцовых жыхароў.
Суразмоўцы з Паўночнай Карэі пацвердзілі найгоршыя падазрэнні. Дыктатар Кім Чэн Ын выкарыстоўвае мільярды долараў на стварэнне ядзернага арсенала для рэжыму, разам з гэтым рэжым абмежаваў гандаль з Кітаем, у выніку чаго ў краіне пачаўся дэфіцыт харчовых тавараў. Яго памеры пакуль не да канца вядомыя, але так кепска ў Паўночнай Карэі не было з 1990-х гадоў, калі пасля распаду СССР спынілася братэрская падтрымка і амаль 3 мільёны чалавек памерлі ад голаду, зазначае выданне.
У адказ рэжым абраў больш жорсткі курс, у краіну вярнуліся расстрэлы, як сродак дысцыплінавання насельніцтва, піша выданне. Гэта звязаны з тым, што пасля пандэміі карэйцы перасталі глядзець на правадыра пазітыўна, з’явілася шмат незадаволеных.
Выданне зазначае, што афіцыйна ўлады назвалі гэтыя паведамленні непраўдзівымі» і «зробленымі на аснове сфабрыкаваных сведчанняў».
юл