Беларуская Служба

Лідар Польскай сялянскай партыі: Нам патрэбна пераемнасць у сферах энергетычнай бяспекі

11.12.2023 11:25
На пытанне аб стратэгічных рашэннях у Міністэрстве нацыянальнай абароны Польшчы палітык адказаў: «Мы іх праверым». Варта нагадаць, што ў Сейме ў гэтыя дні абіраецца новы ўрады Польшчы.
Władysław Kosiniak-Kamysz
Władysław Kosiniak-KamyszPR3

Лідара Польскай сялянскай партыі PSL і кандыдата ў міністры абароны ва ўрадзе Дональда Туска ў панядзелак, 11 снежня спыталі аб плане дзеянняў урада, прапанаваным лідарам «Грамадзянскай платформы» Дональдам Тускам, – піша партал energetyka24.com.

«Ёсць рэчы, якія абавязкова трэба выправіць, і ёсць рэчы, якія трэба працягваць. Падчас выбарчай кампаніі – не толькі маё асяроддзе, але ўся кааліцыя «Трэцяга Шляху» – мы ясна казалі, што ў дзвюх сферах гэты працяг вельмі патрэбны – гэта энергетычная бяспека – ядзерная, прама кажучы, – і другая – палітыка ўзбраенняў і мадэрнізацыя арміі, закупкі», – сказаў будучы віцэ-прэм'ер, міністр нацыянальнай абароны Польшчы.

«Вядома, што абурае ўсіх – грамадскую думку, у тым ліку і нас – гэта тое, што адбываецца пасля 15 кастрычніка, тыя рашэнні, якія прымаюцца пасля 15 кастрычніка. Сацыяльны мандат тады скончыўся. Я добра памятаю, як я перастаў быць міністрам 8 гадоў таму і нават раней, калі Анджэй Дуда быў абраны прэзідэнтам, і яшчэ перад парламенцкімі выбарамі ён заклікаў: «стрымайцеся, не прымайце нейкіх вельмі стратэгічных рашэнняў, таму што новы ўрад хутка паўстане». Тым больш, што зʼявіўся новы ўрад, ёсць кааліцыйнае пагадненне, было зразумела, дзе большасць, прымаць такія далёка ідучыя рашэнні, на мой погляд, проста немэтазгодна», – сказаў Уладзіслаў Касіняк-Камыш.

На пытанне аб стратэгічных рашэннях у Міністэрстве нацыянальнай абароны Польшчы палітык адказаў: «Мы іх праверым». Варта нагадаць, што ў Сейме ў гэтыя дні абіраецца новы ўрады Польшчы.

эж