Брытанія стварае кааліцыю з Нарвегіяй па марскім патэнцыяле для доўгатэрміновай падтрымкі Украіны. Вялікабрытанія працягвае аказваць Украіне вайсковую дапамогу. Украіны атрымае два ваенныя караблі, – піша польскі партал dziennik.pl.
Паводле міністра абароны Злучанага Каралеўства Гранта Шапса, гэтыя караблі дапамогуць зноў адкрыць «жыццёва важныя экспартныя маршруты», абмежаваныя з таго часу, як Расія пачала поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну.
«Каралеўскі флот ужо даўно рыхтаваўся да перадачы Украіне двух мінных тральшчыкаў. Магчымасць іх пастаўкі разглядалася яшчэ да пачатку расійскага ўварвання. Улетку гэтага года Каралеўскі флот навучаў украінскія экіпажы выкарыстанню караблёў», – сказаў брытанскі палітык.
Аднак, дагэтуль застаюцца пытанні, як і калі караблі змогуць увайсці ў Чорнае мора, бо Турцыя кантралюе доступ праз Басфор, які на час ваенных дзеянняў закрыты, як для караблёў ВМФ Расіі так і ВМС Украіны.
Падтрымка ВМС Украіны «адзначае пачатак новых мэтанакіраваных намаганняў Брытаніі, Нарвегіі і нашых саюзнікаў па ўмацаванні марскіх магчымасцяў Украіны», накіраваных на абарону суверэнных вод і ўмацаванне бяспекі на Чорным моры, – лічаць у Лондане.
эж