Беларуская Служба

Пратэсты фермераў скончацца не хутка. «Нас не цікавяць пастаянныя размовы, мы хочам канкрэтыкі»

14.03.2024 12:52
Наступныя агульнанацыянальныя пратэсты запланаваныя на 20 сакавіка.
Trwa strajk rolników
Trwa strajk rolnikówtwitter.com/artur_kosicki

У мінулую суботу прэм'ер-міністр Дональд Туск сустрэўся з прадстаўнікамі пратэстуючых фермераў, каб выпрацаваць рашэнні, якія маглі б зняць напружанасць. Перамовы скончыліся безвынікова, але кіраўнік урада паабяцаў, што ў пятніцу, 15 сакавіка, вернецца да аграрыяў з прынятымі Еўрасаюзам рашэннямі па сельскай гаспадарцы. Журналіст Dziennik Gazeta Prawna Нікадэм Чыноўскі паразмаўляў з прэзідэнтам Інстытута аграрнай эканомікі і адным з лідараў пратэстаў Шчэпанам Войцікам пра чаканні фермераў.

У прыватнасці Шчэпан Войцік падкрэсліў, што патрабаванні польскіх фермераў даўно нязменныя і зразумелыя, але і пазіцыя Еўракамісіі таксама нязменная. «Адзінае, што яны могуць абʼявіць, – гэта адмова ад 4%-га абавязальніцтва па зямлі (маецца на ўвазе патрабаванне 4% ад плошча ворных зямель вывесці ў невытворчыя ўчасткі, – рэд.) і адмова ад забароны на выкарыстанне пестыцыдаў. Магчыма, яны дададуць, што працуюць над іншымі патрабаваннямі і патрабуюць больш часу, каб прадставіць далейшыя прапановы», – кажа Войцік.

Ён мяркуе, што без кадравых зменаў у структурах ЕС «прарыву не будзе».

«Пакуль што мы маем справу з пэўным ідэалагічным поглядам на свет, з чаго вынікае абмежавальны падыход да пытання выкідаў. Абмежаванні ЕС тычацца не толькі сельскай гаспадаркі, але і транспарту, энергетыкі, горназдабыўной прамысловасці, прамысловасці... Неабходная шырокая змена палітыкі, якой кіруецца Брусель, і гэтая змена не адбудзецца без замены прэзідэнта Еўракамісіі, камісараў і еўрадэпутаты», – кажа суразмоўца выдання.

У чэрвені гэтага года пройдуць выбары ў Еўрапарламент, тым не менш прэзідэнт Інстытута аграрнай эканомікі і адзін з лідараў пратэстаў Шчэпан Войцік не бачыць нагодаў для радыкальных зменаў у палітыцы, што датычыцца экалогіі. Можна спадзявацца толькі, што экалагічная тэндэнцыя крыху замарудзіцца, але не спыніцца.

«Сярод еўрапейцаў ёсць вялікі супраціў гэтаму ідэалагічнаму кірунку, таму я думаю, што палітыкі будуць крыху менш радыкальнымі», – кажа Войцік.

Ён падкрэслівае, што фермеры Польшчы не канфліктуюць з урадам Туска, але ўсё ж чакаюць канкрэтных рашэнняў, а не размоў за каваю«.

«Мы хочам канкрэтыкі», – падкрэслівае Шчэпан Войцік.

«Мы застаёмся, бо не можам зараз адступіць. Мы не хочам, каб пытанне размывалася, трэба працягваць ціск на ўрад і Брусель. Рэальна, я не бачу магчымага рашэння на дадзены момант, каб вывесці фермераў з вуліц. Больш за тое, я вельмі баюся, што некаторыя з самых адчайных фермераў – тых, у каго няма грошай на набыццё сродкаў вытворчасці ці на запраўку сельгастэхнікі – радыкалізуюцца. Баюся, што беспарадкі будуць нарастаць», – працягвае прадстаўнік пратэснага руху фермераў Польшчы.

Наступныя агульнанацыянальныя дэманстрацыі запланаваныя на 20 сакавіка. Гэта будзе серыя блакаванняў гарадоў, пасёлкаў і дарог – як мясцовых, так і рэспубліканскіх. Кожная група фермераў будзе каардынаваць акцыі пратэсту на мясцовым узроўні, у некаторых буйных гарадах будуць пратэсты перад правінцыйнымі аддзяленнямі, у меншых гарадах перад муніцыпальнымі аддзяленнямі.

З канца мінулага года польскія фермеры пратэстуюць, дамагаючыся зменаў у Green Deal (гэта канцэпцыя ЕС, якая прадугледжвае паляпшэнне навакольнага асяроддзя і клімату, у тым ліку праз змены ў сельскагаспадарчай палітыцы) і патрабуючы жорсткага кантролю і праверкі тавараў, якія перасякаюць польска-ўкраінскія памежныя пераходы ў якасці транзіту. Яны таксама спадзяюцца ўключыць сельскагаспадарчую сыравіну і вырабы ў спіс тавараў, імпарт якіх у Польшчу будзе абмежаваны праз квоты або двухбаковыя ліцэнзіі.

Паводле Dziennik Gazeta Prawna/вх

Польшча звернецца да Еўракамісіі, каб увесці санкцыі супраць Беларусі і Расіі ў справе экспарту сельгаспрадукцыі

06.03.2024 22:01
У Сейм Польшчы ўнесены праект рэзалюцыі з заклікам да Еўракамісіі ўвесці санкцыі на імпарт расійскай і беларускай сельгаспрадукцыі ў Еўрасаюз.

Прэм'ер Польшчы сустрэўся з дэлегацыяй пратэстуючых аграрыяў

09.03.2024 10:59
Прэм’ер-міністр Дональд Туск другі раз паразмаўляў з групай пратэстуючых фермераў у Варшаве.

Паліцыя праверыць пагрозы, накіраваныя ў Міністэрства сельскай гаспадаркі

11.03.2024 17:01
Пратэстуючыя фермеры таксама будуць падаваць паведамленні ў паліцыю.