У параўнанні з мінулым годам удвая менш украінцаў плануе застацца ў Польшчы, вынікае з апошняга апытання, праведзенага агенцтвам працы Gremi Personal сярод грамадзян Украіны, якія знаходзяцца ў Польшчы. 25% украінцаў, якія пражываюць у Польшчы, гэта ўцекачы, паведамляе фінансавы партал Money.pl
43% рэспандэнтаў сцвярджаюць, што зараз ім цяжка прыняць рашэнне наконт вяртання ва Украіну. 19% плануе застацца ў Польшчы прынамсі да канца вайны.
15% грамадзян Украіны заявілі, што яны не вернуцца ў бліжэйшыя 5 гадоў. 13% плануюць вярнуцца на працягу 6 месяцаў, а 10% – на працягу года.
У мінулым годзе 38% украінцаў планавалі застацца ў Польшчы, 7% – пераехаць у іншую краіну, а 55% – вярнуцца ва Украіну.
Сярод прычын, якія схілілі ўкраінцаў выехаць у Польшчу, 30% назвалі больш высокія зарплаты ў параўнанні з заробкамі на радзіме. 27% рэспандэнтаў апасаліся за сваё жыццё ва Украіне, 24% украінцаў адмовіліся адказваць на пытанне. У сваю чаргу 10% удзельнікаў апытання паведамілі, што яны прынялі рашэнне аб пераездзе пад уплывам сяброў, а 9% пераехалі для таго, каб уз'яднацца з сямʼёй.
вс