Беларуская Служба

У Еўропы праблема: салдаты масава звальняюцца са службы

23.03.2024 17:12
Вырашэннем праблемы павінна стаць павышэнне заработнай платы.
-
Жанчыны-пілоты верталёта ВПС Францыіфота: screen/YouTube

Нядаўна гаварылася пра нямецкі бундэсвер, які старэе і скарачаецца. Згодна з артыкулам на сайце «Politico», гэта агульная праблема для войскаў па ўсёй Еўропе.
На канец 2023 года ў бундэсверы служыла крыху больш за 181,5 тысячы салдат. Гэта на 1537 чалавек менш, чым у 2022 годзе. У цяперашні час незапоўненымі застаюцца больш за 20 тысяч пазіцый. Паводле «Politico», у Вялікабрытаніі штогод не хапае 1100 салдат, нягледзячы на тое, што ўрад даручае наём ваеннага персаналу прыватнай кампані.

У мінулы панядзелак (18 сакавіка) міністр абароны Францыі Себасцьян Лякорню прадставіў план, як заахвоціць вайскоўцаў заставацца ў арміі. Палітык адзначыў, што захаванне цяперашняй колькасці вайскоўцаў з'яўляецца адной з ключавых праблем армій еўрапейскіх краін.

- Абмеркаванні ідуць ва ўсіх сталіцах, ва ўсіх дэмакратычных краінах, якія маюць прафесійныя арміі без прызыву, – сказаў французскі міністр. – На сустрэчах НАТА мы абмяркоўваем не толькі пытанні пра тэхніку, але зараз мы гаворым і аб затрыманні салдат на службе, – дадаў Лякорню.

Рашэннем можа быць павышэнне зарплаты

Ва ўмовах ваенных дзеянняў Расіі ва Украіне некаторыя краіны, у тым ліку Харватыя, разглядаюць магчымасць увядзення вайсковага прызыву. Іншыя, такія як Данія, плануюць пашырыць праект, каб уключыць жанчын.

- Праблема не ў наборы, а ў затрыманні людзей, трэба таксама ўтрымаць прыхільнасць іх семʼяў, – падкрэсліла на канферэнцыі ў Парыжы адм. Ліза Франчэці, начальнік ваенна-марскіх аперацый ВМС ЗША.

Паводле «Politico», грошы гуляюць ключавую ролю ў заахвочванні людзей заставацца на службе. Фінансавую стратэгію выбралі, у тым ліку, французы, якія ў рамках свайго плана маюць намер павялічыць заробкі, бонусы і пенсіі вайскоўцам.

Польскі ўрад таксама абвясціў пра павышэнне заробкаў у войску нават на 25%. Зараз мінімальны месячны заробак салдата складае 4960 злотых (1153 еўра). Акрамя таго, Мінабароны Польшчы абвясціла, што ў 2024 годзе ў сувязі з ростам пагрозы з боку Расіі колькасць польскіх войскаў павінна павялічыцца да 215 тысяч салдат, чытаем на сайце gazeta.pl.

яс

Францыя рыхтуецца да ваеннага канфлікту на тэрыторыі Еўропы

09.03.2024 13:21
Французскія ўлады пашыраюць вайсковую падтрымку для Украіны ды прадстаўляюць гарантыі бяспекі для Малдовы.