Беларуская Служба

Англічане хваляць польскі канал праз Віслінскую касу

25.03.2024 15:08
«Daily Express» называе канал «інжынерным цудам» і параўноўвае яго – хаця праект значна меншага маштабу – з Суэцкім каналам.
Канал праз Віслінскую касуБСПР/Я.Смялоўская

Канал праз Віслінскую касу, будаўніцтву якога супраціўлялася Расія, з'яўляецца сімвалам рашучасці Польшчы намеціць уласны курс у пастаянна зменлівым ландшафце міжнароднага гандлю і дыпламатыі – напісаў на сваім сайце брытанскі штодзённік «Daily Express», а змест артыкула перадае Польскае агенцтва друку PAP.

Газета называе канал «інжынерным цудам» і параўноўвае яго – хаця праект значна меншага маштабу – з Суэцкім каналам. Як тлумачыць «Daily Express», перад яго стварэннем польскія судны, якія накіроўваліся з польскага Эльблонга ў Балтыйскае мора, былі вымушаныя прайсці праз воды падкантрольныя Расіі, і каб вызваліцца ад гэтага, Польшча вырашыла пракапаць канал даўжынёй больш за 1 км.

«Нягледзячы на намаганні Расіі спыніць будаўніцтва канала, Польшча выстаяла», – піша «Daily Express».  «Для Варшавы канал праз Віслінскую касу зʼяўляецца не толькі стратэгічным інфраструктурным праектам, але таксама сімвалам суверэнітэту і незалежнасці. Памяншаючы сваю залежнасць ад вод, якія кантралююцца Расіяй, Польшча хоча ўмацаваць свае пазіцыі ключавога гульца ў рэгіянальным гандлі», – падкрэслівае брытанская штодзёнка. І дадае, што будаўніцтва каналу патрабавала дбайнага планавання і выканання, і што праект дэманстраваў польскае інжынернае майстэрства.

«Калі караблі праплываюць праз гэты новы праход, пасланне Польшчы аб незалежнасці гучыць выразна і гучна, і сведчыць аб трывалай спадчыне амбіцыйных інфраструктурных праектаў у фарміраванні геапалітыкі», – заключае «Daily Express».

яс

Рух суднаў на Віслінскай касе – рэкордны

12.09.2023 17:21
У жніўні праз канал Віслінскай касы прайшло больш за 340 судоў, большасць з якіх прагулачныя.