Беларуская Служба

У выніку ўдару па іранскім консульстве ў Сірыі загінуў генерал вартаўнікоў ісламскай рэвалюцыі

02.04.2024 12:35
Сярод забітых ёсць брыгадны генерал Махамад Рэза Захедзі.
 .
Месца ўдару.Фота: PAP/EPA/YOUSSEF DAFAWWI

Niezalezna.pl піша, што Ізраіль нанёс у панядзелак авіяўдар па консульстве Ірана ў Сірыі. Ёсць параненыя і забітыя. Атацы падвергліся як консульства, так і суседняя рэзідэнцыя іранскага амбасадара, паведамляе Reuters са спасылкай на сірыйскія СМІ.

Паводле неафіцыйных звестак, ахвяры атакі былі дарадцамі або афіцэрамі Іранскай рэвалюцыйнай гвардыі, паведамляе ізраільскі сайт Maariv. Іранскі амбасадар не пацярпеў.

Сярод забітых ёсць брыгадны генерал Махамад Рэза Захедзі, адзін са старэйшых камандзіраў іранскага элітнага падраздзялення Кудс, паведаміла сірыйскае дзяржаўнае тэлебачанне. Міністэрства абароны Сірыі паведаміла аб некалькіх забітых. У адказ на просьбу даць каментарый, прадстаўнік ізраільскай арміі заявіў, што ваенныя «не каментуюць паведамленняў замежных СМІ».

Брыгады Аль-Кудс з'яўляюцца часткай Іранскага корпуса вартаўнікоў ісламскай рэвалюцыі, вядуць ваенныя аперацыі за межамі Ірана і адказваюць, між іншым, за падрыхтоўку, забеспячэнне і фінансаванне ўзброеных тэрарыстычных груп і арганізацый, якія супрацоўнічаюць з урадам Тэгерана.

нг