Беларуская Служба

Гміны, дзе кіруюць правыя, атрымалі найбольш датацый

03.04.2024 12:45
Інстытут грамадскіх фінансаў прааналізаваў больш за 40 тысяч грантаў і зрабіў высновы.
ЕўраMabelAmber/pixabay.com/CC0 Public Domain

Муніцыпалітэты, якімі кіруюць палітыкі ад Аб'яднаных правых сілаў, атрымалі ў 2019-2023 гадах прыкладна 5 486 злотых(амаль 1 279 еўра) датацыі на жыхара. Тыя, якімі кіруюць незалежныя палітыкі прыкладна - 3 684 злотых(амаль 859 еўра), а тыя, якімі кіруе палітык ад тагачаснай апазіцыі, прыкладна 2 333 злотых(амаль 544 еўра), паведамляе Rzeczpospolita.

 Паводле штодзёнкі, Інстытут грамадскіх фінансаў прааналізаваў больш за 40 тысяч грантаў, выдадзеных за гэты перыяд у рамках больш чым 70 конкурсных заявак і ў рамках 15 розных праграм падтрымкі. Агульны кошт выдадзеных такім чынам датацый складае 168,6 мільярда злотых (больш за 39 мільярдаў еўра).

 Высновы ўвайшлі ў справаздачу „Гранты для сваіх? Аналіз выдзялення інвестыцыйных субсідый мясцовым самакіраванням у 2019-2023 гады».

 Як паведамляе Rzeczpospolita, вынікі аналізу выразна паказваюць, што багацце гміны не мела вялікага значэння, а галоўным фактарам, які ўплываў на памер дзяржаўных датацый, была партыйная прыналежнасць кіраўніка дадзенага муніцыпалітэта.

 аз