Беларуская Служба

НАТА рыхтуецца да пераменаў. Вось як выйграе ад гэтага Украіна

04.04.2024 09:54
Паводле паведамленняў, НАТА возьме на сябе, сярод іншага, абавязкі ЗША ў кіраванні Кантактнай групай па абароне Украіны, якая каардынуе пастаўкі зброі ва Украіну з каля 50 краін. 
Енс Столтэнберг PAP/EPA/OLIVIER HOSLET

- Мы абмяркоўваем інстытуцыяналізацыю падтрымкі Украіны ў рамках НАТА, каб зрабіць яе больш прадказальнай і менш залежнай ад кароткатэрміновых добраахвотных прапаноў дапамогі, - заявіў Енс Столтэнберг, генеральны сакратар Альянсу. Падтрымка Украіны будзе фінансавацца са спецыяльнага фонду, які складзе 100 мільярдаў еўра. Словы Столтэнберга прыводзіць эканамічны партал money.pl.

Ён дадаў, што чым хутчэй НАТА пераканае Расію, што яна няздольная выйграць гэтую вайну, тым хутчэй будзе падпісаная мірная дамова.

Паводле паведамленняў, НАТА возьме на сябе, сярод іншага, абавязкі ЗША ў кіраванні Кантактнай групай па абароне Украіны (так званай групай Рамштэйна), якая каардынуе пастаўкі зброі ва Украіну з каля 50 краін. Як піша Bloomberg, такі крок у спалучэнні са значнай роляй камандуючага амерыканскімі сіламі ў Еўропе генерала Крыстафера Каволі можа засцерагчы ад сур'ёзных палітычных зменаў, якія могуць адбыцца пасля лістападаўскіх выбараў прэзідэнта ЗША.

Генеральны сакратар паведаміў, што рашэнне будзе прынята не на цяперашняй сустрэчы міністраў, а чакаецца да ліпеньскага саміту НАТА ў Вашынгтоне.

Паводле яго слоў, гаворка ідзе пра тое, каб Комплексны пакет дапамогі Украіне (прыняты на варшаўскім саміце ў 2016 годзе) ператварыўся ў доўгатэрміновую падтрымку. — Мы дапамагаем Украіне наблізіцца да НАТА і яго стандартаў ва ўсіх адносінах: ад закупак да лагістыкі. Мы падтрымліваем Украіну на яе шляху ў НАТА. Украіна стане сябрам Альянсу. Гаворка ідзе пра тое, калі, а не ці гэта адбудзецца, адзначыў Столтэнберг.

Большасць краін-чальцоў НАТА згодныя з гарантыяй фінансавай дапамогі Украіне - гаворыцца ў заявах кіраўнікоў дыпламатыі краін Альянсу. Эстонія хоча, каб члены НАТА штогод перадавалі Украіне 0,25% яго ВУП, піша money.pl.

Міністр замежных справаў Бельгіі Хаджа Лахбіб адзначыў, што падчас двухдзённай сустрэчы НАТА будзе сканцэнтравана ў першую чаргу на пытанні стварэння спецыяльнага пяцігадовага фонду дапамогі Украіне ў памеры 100 мільярдаў еўра. Такое рашэнне прапанаваў генеральны сакратар альянсу Енс Столтэнберг. Пра падтрымку гэтага праекту з боку Польшчы ўжо заявіў кіраўнік польскага МЗС Радаслаў Сікорскі.

У сваю чаргу міністр замежных спраў Чэхіі Ян Ліпаўскі падкрэсліў, што патрэбныя большыя грошы для ініцыятывы яго краіны па закупцы артылерыйскіх боепрыпасаў для Украіны.

ав/money.pl

Міністр Радаслаў Сікорскі ў НАТА: Падтрымліваем ідэю кіраўніка Альянсу наконт фонду для Украіны

03.04.2024 14:08
Польшча падтрымлівае ідэю стварэння ў НАТА фонду для Украіны ў памеры ста мільярдаў долараў на працягу пяці гадоў. Гэта была прапанова генеральнага сакратара альянсу Енса Столтэнберга.