Беларуская Служба

Польшчы прыйдзецца выплаціць кампенсацыю чатыром грамадзянам Таджыкістана за выдаленне

05.04.2024 12:11
Яны выкарыстоўвалі афіцыйныя КПП для падачы хадайніцтваў аб міжнароднай абароне.
Ілюстрацыйны здымакpixabay.com/geralt

Суд Еўрасаюза (ЕСПЧ) прызнаў, што Польшча парушыла палажэнні Еўрапейскай канвенцыі па правах чалавека, калі адмовіла ў прытулку грамадзянам Таджыкістана, якім пагражаў пераслед на радзіме. Яны былі дэпартаваныя ва Украіну – чытаем у выданні Rzeczpospolita.

Скаргу ў суд падалі чацвёра таджыкаў, якія са снежня 2016 года па люты 2017 года неаднаразова спрабавалі перасекчы польска-ўкраінскую мяжу. Яны выкарыстоўвалі афіцыйныя КПП для падачы хадайніцтваў аб міжнароднай абароне, сцвярджаючы, што знаходзяцца пад пагрозай палітычнага пераследу ў сваёй краіне. Аднак кожны раз іх адпраўлялі назад ва Украіну.

Суд прызнаў слушнасць патрабаванняў грамадзян Таджыкістана. Меркаваннем суддзяў, перад выдаленнем іх ва Украіну, польскія ўлады не даказалі, што бежанцы маюць у гэтай дзяржаве магчымасць атрымаць прытулак. Гэта азначае, што з Украіны іх маглі дэпартаваць у Таджыкістан. Акрамя таго, суд звярнуў увагу на тое, што было парушана права на эфектыўную апеляцыю, паколькі, нягледзячы на пададзеныя дакументы аб пераглядзе рашэння, гэта не стрымала дэпартацыі.

За ўсе парушэнні суд загадаў Польшчы выплаціць кожнаму з ісцоў па 13 тысяч еўра кампенсацыі (яны патрабавалі па 34 тысяч еўра).

нг