Беларуская Служба

Паводле апытанняў, Джо Байдэн выйграе выбары ў ЗША

10.04.2024 12:31
Але перавага над Дональдам Трампам невялікая, да галасавання яшчэ шмат можа змяніцца.
 .
Джо Байдэн.Фота: PAP/EPA/BONNIE CASH / POOL

Do Rzeczy піша, што ў апошнім апытанні грамадскай думкі ў ЗША Джо Байдэн выйграе прэзідэнцкую гонку супраць Дональда Трампа. У лістападзе амерыканцы пойдуць на выбарчыя ўчасткі, каб абраць свайго прэзідэнта. Былы прэзідэнт Дональд Трамп і цяперашні лідар Джо Байдэн прэтэндуюць на пераабранне.

Апошняе апытанне павялічвае разрыў паміж кандыдатамі ад Дэмакратычнай і Рэспубліканскай партыі. Апытанне Reuters/Ipsos паказвае, што ў цяперашні час 41% гатовыя прагаласаваць за Джо Байдэна, а за Дональда Трампа — 37%. Гэта чарговае апытанне, якое паказвае невялікую перавагу дзейнага прэзідэнта. У сакавіку складала ўсяго 1 працэнтны пункт, а зараз павялічылася да 4. Апытанне праводзілася 4-8 красавіка.

Аднак галоўнае, што 22% рэспандэнтаў яшчэ не ведаюць, за каго будуць галасаваць на выбарах, думаюць не ўдзельнічаць у выбарах або падтрымаюць іншага кандыдата.

Fox News адзначае, што ў Байдэна больш фінансавых сродкаў на кампанію. Каманда Трампа павінна спрабаваць скараціць адставанне ад Джо Байдэна, у распараджэнні якога, паводле інфармацыі СМІ, амаль 192 мільёны долараў. Трамп мае каля 93 мільёнаў долараў.

Пад канец мінулага месяца падчас урачыстасці ў славутым Radio City Music Hall у Нью-Ёрку, з удзелам былых прэзідэнтаў Барака Абамы і Біла Клінтана, дэмакратычны кандыдат сабраў больш за 26 мільёнаў долараў.

нг


«У нейкім сэнсе Польшча падобная на Амерыку»

27.03.2024 16:42
Вядомы літаратар слаў лаўрэатам Прэміі імя Ежы Гедройца.

Спыненне вайны ў абмен на Крым і Данбас: у Трампа адрэагавалі на «зліў» у СМІ

08.04.2024 17:39
Трамп за зачыненымі дзвярыма быццам бы абмяркоўвае ідэю прымусіць Украіну аддаць Расіі Крым і Данбас у абмен на спыненне агню ў вайне.