З 27 краін Еўрасаюза сельскагаспадарчых пратэстаў на нацыянальным узроўні пакуль не было толькі ў Аўстрыі, Даніі, Швецыі, Фінляндыі і Эстоніі. У іншых краінах трактары сёлета ўжо паралізавалі рух дарог, а ў Польшчы перакрывалі найважнейшую мяжу з Украінай.
За паўтара месяца да выбараў у Еўрапарламент, аграрныя супольнасці з усёй Еўропы рыхтуюцца да масавых дэманстрацый. Фінал павінен адбыцца 4 чэрвеня ў Бруселі, за два дні да пачатку агульнаеўрапейскіх выбараў, якія пройдуць да 9 чэрвеня. Пра свой удзел ужо заявілі фермеры з Польшчы, Румыніі, Венгрыі, Балгарыі, Грэцыі, Бельгіі, Нідэрландаў, Францыі, Італіі, Германіі і Іспаніі. Адначасова пройдуць масавыя акцыі пратэсту.
Апошні перадвыбарны «Еўрабарометр» ці даследаванне грамадскай думкі паказвае, што для 13 працэнтаў выбарцаў сельскагаспадарчая тэма з'яўляецца прыярытэтам у рабоце еўрадэпутатаў наступнай кадэнцыі.
«Французы аддаюць належнае таму, што фермеры – гэта карані нашага грамадства», — сказала падчас аднаго з выбарчых сходаў прадстаўніца партыі «Рэканквіста» Марыён Марэхал (Marion Maréchal). І хаця падобныя лозунгі вітаюцца авацыямі на перадвыбарчых сустрэчах, агулам у Еўрасаюзе каля 8,7 млн работнікаў занята ў сельскай гаспадарцы з агульнай колькасці ў 400 млн чалавек, якія маюць права голасу.
Работнікі сельскагаспадарчай сферы займаюць каля 4,2 працэнта ад агульнай колькасці занятых у ЕС. І больш важным чым галасы саміх фермераў выглядае сталенне да іх ідэй іншых грамадскіх груп, адзначаюць журналістыDziennik Gazeta Prawna.
вх