Беларуская Служба

Расія стварыла «ценявы флот» у Балтыйскім моры

24.04.2024 11:01
Прадстаўнікі ВМС Швецыі перасцерагаюць ад расіян у Балтыйскім моры.
-
Контр-адмірал камандзір ВМС Швецыі Ева Скуг Хаслум Автор: Tom Samuelsson - Власна робота, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=128409380

Прадстаўнікі ВМС Швецыі звярнулі ўвагу на падазроныя плаўсродкі ў Балтыйскім моры. На іх думку, расіяне стварылі своеасаблівы «ценявы флот», паведамляе тыднёвік Wprost.

ВМС Швецыі надзвычай пільна сочаць за расійскімі суднамі, якія ўваходзяць у Балтыйскае мора. Контр-адмірал Эва Скуг Хаслум(Ewa Skoog Haslum) падкрэсліла, што згаданых плаўсродкаў нельга пакідаць выключна пад кантролем берагавой аховы. Яна адзначыла, што пад увагу трэба браць ваенныя аспекты.

«Тое, што цяпер адбываецца ў сувязі з санкцыямі, уведзенымі супраць Расіі, можа закончыцца трагедыяй як для бяспекі, так і для навакольнага асяроддзя», - заявіла прадстаўніца ВМС Швецыі.

Яна перасцерагла ад выкарыстання малапрыкметных расійскіх катэраў для гібрыдных аперацый, на якіх спецыялізуюцца расіяне. У якасці прыкладу яна прывяла заход такіх плаўсродкаў у шведскія парты пад выглядам аварыі.

«Мы бачым, напрыклад, антэны і мачты, якіх звычайна не павінна быць на рыбалоўным судне, таму відавочна, што плаўсродкі выходзяць у мора з іншымі, чым заяўленыя мэтамі», – дадала Эва Скуг Хаслум.

Яна паясніла, што гэты тып суднаў можна выкарыстоўваць, напрыклад, для сігнальнай разведкі: праслухоўвання і перахопу камунікацый.

Яшчэ год таму журналісты са скандынаўскіх краінаў звярнулі ўвагу на падазроную актыўнасць расіян у Балтыйскім моры. Яны пісалі пра шпіянаж за вучэннямі НАТА і дыверсійныя дзеянні.

Пра расійскі «ценявы флот» папярэдзіла і берагавая ахова Фінляндыі. У мінулым годзе ў Фінскім заліве былі заўважаныя старыя расійскія плаўсродкі, тэхнічны стан якіх не дазваляў ім выходзіць у мора зімой. Эксперты адзначылі, што гэта выклікае павышаную небяспеку ўцечкі нафты ў Балтыйскім моры.

аз

Павялічваецца колькасць хакерскіх атак на Польшчу

18.04.2024 14:44
Хакеры нацэленыя на крытычную і камунікацыйную інфраструктуру краіны.