Беларуская Служба

Ёсць праект пагаднення Ізраіль-Хамас

02.05.2024 13:03
Дамоўленасць не прадугледжвае вываду арміі з Сектара Газа, піша штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna».
          .
Ізраільскія войскі патрулююць дарогу ў Сектары Газа паміж поўднем і поўначчу. Ілюстрацыйнае фотаEPA/ATEF SAFADI Dostawca: PAP/EPA

Праект пагаднення паміж Ізраілем і ХАМАС, узгоднены Егіптам, ЗША і Катарам, не ўключае ў сябе патрабаванне аб поўным вывадзе ізраільскіх войск з Сектара Газа, паведамілі арабскія і ізраільскія СМІ са спасылкай на крыніцы ў ХАМАС. Улады гэтай тэрарыстычнай арганізацыі заявілі, што ўсё яшчэ вывучаюць прапанову.

Ліванскі сайт Al Akhbar напісаў, што патрабаванне да ізраільскай арміі вывесці войскі з Сектара Газа нават не фігуравала як элемент другога этапу выканання пагаднення аб прыпыненні агню і абмену палоннымі. На сайце паведамляецца, што праект пагаднення прадугледжвае «велізарнае павелічэнне» гуманітарнай дапамогі, пашырэнне групы жыхароў Сектара Газа, якія маглі б свабодна перамяшчацца на поўнач анклава, і абмежаваны вывад ізраільскіх войск з населеных пунктаў у Газе - што, як адзначае ізраільскі сайт Israel National News, і так ужо адбываецца.

Прапанова даказвае гнуткасць Ізраіля ў дачыненні да тэрарыстаў, якія будуць вызваленыя з турмы ў абмен на закладнікаў, вывезеных у Сектар Газа. Спасылаючыся на егіпецкую крыніцу, блізкую да перамоў, партал сцвярджае, што «атмасфера пазітыўная» і ў Каіры, які з'яўляецца пасярэднікам на перамовах, «падтрымлівае кантакт з усімі бакамі».

Між тым, у сераду агенцтва AFP са спасылкай на інтэрв'ю з Сухайлем аль-Хіндзі, членам кіраўніцтва ХАМАС, паведаміла, што арганізацыя па-ранейшаму настойвае на канчатковым спыненні баявых дзеянняў, што рэзка кантрастуе з прапанаваным пагадненнем.

У адваротным выпадку Ізраіль пачне ажыццяўляць план правядзення наступу на горад Рафах на поўдні Сектара Газа дзеля поўнага знішчэння ХАМАС, напад якога на Ізраіль 7 кастрычніка 2023 г. паклаў пачатак вайне. ХАМАС заявіў, што адкажа неўзабаве адкажа.

«Dziennik Gazeta Prawna»