Беларуская Служба

Крэмль будаваў сетку лабістаў у Еўропе

05.06.2024 12:15
Гаворка ідзе пра маштабную спробу атрымаць уплыў на еўрапейскіх палітыкаў.
. .
Масква. Ілюстрацыя.Фота: Pixabay.com/designerpoint

Перад выбарамі ў Еўрасаюз Крэмль будаваў сярод еўрапейскіх палітыкаў сетку лабістаў, з якіх прынамсі некалькі бралі за гэта грошы. Важную ролю адыграў абвінавачаны ў шпіянажы паляк Януш Н., паведамляе Gazeta Wyborcza.

Дзеянні Крамля на працягу года сумесна расследавалі спецслужбы Польшчы, Чэхіі, Бельгіі, Нідэрландаў, Германіі і Францыі. Гаворка ідзе пра маштабную спробу атрымаць уплыў на еўрапейскіх палітыкаў, які дазволіў бы Расіі кантраляваць іх пасля выбараў у Еўрапарламент, а таксама спыніць вайну ва Украіне на сваіх умовах.

Прасоўваць наратыў Крамля павінны былі адмыслова створаныя сайты, звязаныя з расійскімі службамі: Voice of Europe, Visegrad Post i Golos. Гаворка таксама ішла аб падтрымцы з боку палітыкаў з правых партый, у тым ліку еўрапейскіх крайне правых арганізацыяў, якія многія гады паяўляюцца на канферэнцыях, арганізаваных агентамі Крамля.

Паводле службаў, адным з такіх агентаў з'яўляецца, Гіём Прадура (Guillaume Pradoura), памочнік некалькіх еўрадэпутатаў. На мінулым тыдні бельгійскія службы правялі ператрус у яго офісах у Бруселі і Страсбург.

Паводле чэшскай контрвыведкі, ён і еўрадэпутаты з якімі супрацоўнічаў, маглі быць датычныя да расійскай аперацыі. Прычым, некаторыя з іх, маглі браць грошы ад Крамля. Пра якія сумы ідзе гаворка? Прадстаўнік адной са службаў кажа пра «сотні тысяч еўра».

Ад француза след вядзе таксама да паляка Януша Н., якога абвінавачваюць у шпіянажы на карысць Расіі, і які ўжо тры гады знаходзіцца пад вартай. Француз арганізаваў для яго пастаянны пропуск у Еўрапарламент. Януш Н. ездзіў у Брусель і ладзіў там сустрэчы з прарасійскімі палітыкамі, паведамляе Gazeta Wyborcza.

аз


У ЕС набліжаецца галасаванне на выбарах у Еўрапарламент

03.06.2024 15:19
Выбарчая кампанія прайшла пад лозунгам неабходнасці бараніць дэмакратыю ў Еўропе ды свеце.

Еўрасаюз актывізуе намаганні па супрацьдзеянні расійскай дэзінфармацыі напярэдадні выбараў у Еўрапейскі парламент

04.06.2024 16:08
Дзеянні Масквы і пракрамлёўскіх акцёраў з'яўляюцца часткай шырокай кампаніі ўмяшання, накіраванай на дэстабілізацыю ЕС.