Беларуская Служба

Эскалацыя замест заканчэння вайны?

02.09.2024 12:15
Публіцысты аналізуюць, ці Украіна можа напасці на Беларусь і што гэта дасць.
   i
Наступствы ракетнага ўдару расiйскіх войскаў па ХаркавеPAP/Yevhen Titov

Украінская «стратэгія перамогі», якую Уладзімір Зяленскі неўзабаве плануе прадставіць уладам ЗША, хутчэй за ўсё, будзе прадугледжваць эскалацыю канфлікту. Гэта азначае далейшы перанос узброеных дзеянняў на тэрыторыю Расіі і магчымую інтэрнацыяналізацыю канфлікту, піша Збігнеў Параф’яновіч у выданні Dziennik Gazeta Prawna. Паводле яго, такія высновы можна зрабіць на падставе апошніх рашэнняў Украіны, у тым ліку буйных атаку беспілотнікаў на Расію.

Публіцыст таксама нагадвае, што беларускі дыктатар Аляксандр Лукашэнка накіраваў у бок мяжы з Украінай бронетэхніку і танкі з тактычным знакам (літара Б), які выкарыстоўваецца, калі дадзеная батальённая група «фармуецца» для атакі.



Зяленскі можа нанесці ўдар па Беларусі першым, каб не чакаць, пакуль Лукашэнку ўгавораць адкрыта далучыцца да вайны супраць Украіны. Тады паўтарылася б сітуацыя з Курскай вобласці. Напярэдадні атакі Кіеў некалькі тыдняў прасоўваў версію аб планаваным наступе Расіі з гэтага напрамку на Сумы, а на канец сам нанёс удар, не папярэдзіўшы пра гэта ні ЗША, ні НАТА. «Калі можна напасці на Расію, то чаму не на значна слабейшую Беларусь? » – аналізуе Параф’яновіч.

На яго думку, украінцы здольныя захапіць некалькі раёнаў вакол Гомеля і стварыць там нейкую беларускую парадзяржаву, якую маглі ўзначаліць антырэжымныя беларускія жаўнеры, якія ваююць на баку Украіны пад бел-чырвона-белым сцягам.



Гэтаму ёсць міжнародна-прававое абгрунтаванне. Пасля 24 лютага 2022 года Беларусь дазволіла Расіі скарыстацца сваёй тэрыторыяй для наземнага наступу на Кіеў. Мінск таксама дазволіў расійскім самалётам МіГ-31К з гіпергукавымі ракетамі «Кінджал» узлятац з аэрапорта ў Мачулішчах. Гэта дае Зяленскаму права на помсту.

Што выйграла б Украіна ад папераджальнага нападу на Беларусь? Па-першае, уцягнула б у «гульню» іншую краіну і прыцягнула б увагу НАТА і ЗША. Па-другое, унесла б хаос у тылавое забеспячэнне вайны, а таксама стварыла б магчымасць узнікнення яшчэ адной парадзяржавы. Гэта таксама разбурыла б расійскую логіку.

Паводле публіцыста, Украіна не выйграе вайны традыцыйным спосабам. Яна павінна перавярнуць сітуацыю, каб прымусіць ворага рэагаваць паводле сваіх прынцыпаў, чытаем у выданні Dziennik Gazeta Prawna.

аз

Расійскія страты ў жывой сіле з пачатку вайны перавысілі 617 тыс. чалавек забітымі

02.09.2024 10:34
Украінскі Генштаб агучыў зводку аб стратах праціўніка ў вайне.

Мінабароны Беларусі анансавала зборы ваеннаабавязаных ля мяжы з Польшчай

02.09.2024 11:47
Мэта збору — «павысіць навыкі службовых асоб раённага выканаўчага камітэта ў фарміраванні воінскіх часцей тэрытарыяльных войскаў, а ваеннаабавязаных - у выкананні задач па прызначэнні».