Прэм'ер-міністр Дональд Туск ініцыюе стварэнне сумеснай місіі — Navy Policing у Балтыйскім моры, якая будзе накіравана на гарантаванне бяспекі і стабільнасці ў рэгіёне, асабліва ў святле павышаных геапалітычных вылікаў з боку Расіі. Кіраўнік урада Польшчы прымае ўдзел у саміце краін Паўночнай Еўропы і Балтыі (NB8).
Падчас сумеснай канферэнцыі з кіраўнікамі ўрадаў польскі палітык падкрэсліў, што пагрозы для Скандынавіі і Балтыі ідэнтычныя.
«Мы падзяляем агульную пазіцыю па бяспецы, падыходу да Расіі і Украіны, а таксама ў пытаннях НАТА і трансатлантычных адносін», — адзначыў Дональд Туск, падкрэсліўшы важнасць супольных дзеянняў для бяспекі ў рэгіёне, улічваючы мноства выклікаў, якія стаяць перад краінамі.
«Таму я прапанаваў сваім калегам стварэнне сумеснай місіі бяспекі ў Балтыйскім моры і радуюся, што гэтая прапанова зацікавіла іх. Мы працягнем працу над дэталямі, уключаючы арганізацыю і ролю кожнай краіны ў гэтай ініцыятыве».
Міністр абароны Літвы Лаўрынас Кашчунас падтрымлівае ініцыятыву Польшчы, каментуючы прапанову Туска, прадстаўленую на саміце NB8 у Швецыі. «Любая ініцыятыва па ўмацаванні бяспекі ў Балтыйскім моры заслугоўвае падтрымкі. Я думаю, што як Альянс мы зможам гэта рэалізаваць», — сказаў Кашчунас, падкрэсліваючы неабходнасць узаемадзеяння і супрацоўніцтва.
Пазіцыю Дональда Туска падтрымлівае і кандыдатка на пасаду кіраўніка Мінабороны ў будучым левацэнтрысцкім урадзе Літвы, дэпутат літоўскага парламента Давіле Сакаліене. Яна выказала меркаванне, што краіны рэгіёну маюць патрэбу ў новых фарматах і больш смелых рашэннях па пытаннях бяспекі. «Гэта не толькі абарона ад пагроз, але і стварэнне больш спрыяльнага асяроддзя для эканамічнага развіцця», — адзначыла яна.
«Місія паветранага кантролю ў краінах Балтыі мае элемент стрымлівання, і я думаю, што марское назіранне пад сцягам НАТА таксама будзе эфектыўным», — сказала Сакаліене, падкрэсліўшы важнасць салідарнасці ўсіх саюзнікаў, якія павінны працаваць разам, каб супрацьстаяць магчымым пагрозам з боку Расіі.
Лідары краін Паўночнай Еўропы, Балтыі і Польшчы таксама дамовіліся ўзмацніць падтрымку Украіны, больш адказна ставіцца да еўраатлантычнпй бяспекі, а таксама падтрымалі План перамогі прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, сцвярджаючы, што бяспека Украіны непасрэдна звязана з бяспекай рэгіёна.
Украінскія жаўнеры, супрацьстаячы расійскай агрэсіі, змагаюцца за нашу бяспеку, адзначыў прэм'ер-міністр Дональд Туск. Падчас прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы прэм'ер-міністраў паўночных і балтыйскіх краін у Швецыі, ён акцэнтаваў увагу на неабходнасці аб'яднання намаганняў дзеля бяспекі Еўропы.
«Усе нашыя дыскусіі засяроджаны на адной асноўнай тэме: бяспекі нашага кантынента і нашага рэгіёна. Расце пагроза, якой мы павінны супрацьстаяць, і гэта відавочна. Украінцы, адбіваючы атакі Расіі, робяць нас больш бяспечнымі. Дзякуючы ім верагоднасць катастрофы меншая», — падкрэсліў Туск.
Прэм'ер-міністр Швецыі Ульф Крыстэрсан таксама падкрэсліў, што Еўразьвяз будзе актыўна падтрымліваць вытворчасць боепрыпасаў для Украіны і яе еўрапейскія амбіцыі, адзначыўшы важнасць супрацоўніцтва краін у гэтай сферы.
«Мы павялічым нашы намаганні, асабліва ў пытаннях прамысловай вытворчасці ва Украіне. Мы будзем інвеставаць у павелічэнне паставак боепрыпасаў ва Украіну, а таксама падтрымліваць украінскі энергетычны сектар зімой», — адзначыў ён.
На саміце Паўночна-Балтыйскай васьмёркі Дональд Туск прадставіў прапанову аб стварэнні сумеснай місіі для патрулявання Балтыйскага мора, якая будзе дзейнічаць аналагічна існуючай аперацыі НАТА Baltic Air Policing.
Гэтая новая ініцыятыва паклікана не толькі гарантаваць бяспеку ў рэгіоне, але і заахвоціць іншыя дзяржавы НАТА супрацоўнічаць у галіне абароны. У чацвер, 28 лістапада, адбудзецца падпісанне дамовы аб стратэгічным партнёрстве паміж Польшчай і Швецыяй.
Супрацоўніцтва ў рэгіёне мае асаблівае значэнне, асабліва перад абліччам выклікаў для бяспекі, якія сыходзяць з боку Расіі.
Балтыйскае мора становіцца адной з найважнейшых арэн гібрыднай вайны Расіі. Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, які ўдзельнічаў у святкаванні Дня ВМС у Гдыні, адзначыў, што такая балтыйскай салідарнасць з'яўляется крытычна важнай для будучыні рэгіёна.
iar/pap/эж