Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы: Пуцін павінен прасіцца за стол перамоваў

23.01.2025 17:52
Паводле  прэзідэнта Польшчы, неабходна прыняць план, які гарантуе мір для Украіны і яе суверэнітэт, а таксама павагу Расіяй міжнароднага права, якое, як ён адзначыў, было парушана  Масквой.
.    , 23 ,     ..
А. Дуда ўдзельнічаў ў чацвер, 23 студзеня, у Давосе ў г.зв. Украінскім сняданкуPAP/Albert Zawada

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, выступаючы на Міжнародным эканамічным форуме ў швейцарскім Давосе, падкрэсліў у што вайна ва Украіне — гэта не лакальны канфлікт, а глабальны, і таму патрабуе ён глабальных рашэнняў. Польскі лідар падкрэсліў, што справа не ў тым, каб заахвоціць Уладзіміра Пуціна сесці за стол перамоваў, а ў тым, як прымусіць яго прасіць аб іх, — чытаем на партале biznesalert.pl

Палітык ўдзельнічае ў чацвер, 23 студзеня, у  Давосе ў г.зв. Украінскім сняданку дзе былі, між іншым, генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ і прэзідэнты Фінляндыі і Латвіі. Сустрэча, якая прайшла ў рамках Сусветнага эканамічнага форуму, датычыцца падтрымкі Украіны і новага сусветнага парадку, які ўласна фармуецца.

Прэзідэнт Польшчы падкрэсліў, што не кожнае мірнае заканчэнне вайны ў інтарэсах Украіны, Польшчы і нашай часткі Еўропы і ЭЗ, адзначыўшы, што гаворка ідзе пра краіны, якія гадамі разглядаліся як сфера ўплыву Расіі.

Паводле  прэзідэнта Польшчы, неабходна прыняць план, які гарантуе мір для Украіны і яе суверэнітэт, а таксама павагу Расіяй міжнароднага права, якое, як ён адзначыў, было парушана  Масквой.

Анджэй Дуда таксама лічыць, што было памылкай пытацца, як заахвоціць Пуціна сесці за стол перамоваў. На думку прэзідэнта Польшчы, Пуцін павінен прасіць Украіну і яе саюзнікаў сесці за гэты стол.

эж