Беларуская Служба

Сяргей Навумчык: Пры Лукашэнку наступае «русский мир», а беларусізацыя выключана

24.01.2025 13:01
Сяргей Навумчык лічыць, што пасля «выбараў» 26 студзеня ад Аляксандра Лукашэнкі можна чакаць розных крокаў, але толькі не пашырэння сферы выкарыстання беларускай мовы.
Аўдыё
  • "Варшаўскі мост". С.Навумчык пра РБ пасля 26 студзеня.
 .
Ілюстрацыйнае фота.https://x.com/MOD_BY/status/1881634611060682757/photo/3

У Беларусі праходзіць датэрміновае галасаванне на «выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», што завершыцца 26 студзеня. Вынік прадказальны: Аляксандр Лукашэнка зноў зойме пасаду кіраўніка дзяржавы, як ён гэта робіць кожны раз, пасля таго як у 1996 годзе ўзурпаваў уладу ў краіне і фальсіфікуе ўсе «выбары» і «рэферэндумы», якія праводзяцца ў краіне.


Сяргей Навумчык.
Сяргей Навумчык.

Сведкам паўзучага, але рашучага захопу ўлады Лукашэнкам у 1990-я гады быў Сяргей Навумчык, тады каардынатар Апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце, член Сойма Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне» і Партыі БНФ, блізкі паплечнік Зянона Пазняка.

Сяргей Навумчык цяпер знаходзіцца ў Празе, адкуль даў па тэлефоне інтэрв’ю Беларускай службе Польскага радыё з прагнозам сітуацыі ў Беларусі пасля 26 студзеня.

— Мне мала верыцца ў рэальнасць істотных перамен пры Лукашэнку. Бо неістотныя, але важныя перамены могуць адбыцца. Напрыклад, вызваленне палітвязняў. Гэта вельмі важна. Аднак гэта будзе адбывацца як гандаль Лукашэнкі людзьмі.

Але пакуль Лукашэнка кіруе, не будзе палітычных перамен. Не будзе вяртання да нацыянальных каштоўнасцей, лібералізацыі ў адносінах да беларушчыны. Цяпер крок за крокам ідзе наступленне «русского мира» — знішчаецца ўсё беларускае. І гэта будзе працягваецца.

Увогуле, нас чакаюць вельмі няпростыя часы. Трамп даробіць тое, што закладзена Байдэнам. У 2022 годзе была бяздарна страчана магчымасць знішчыць Пуціна — нанесці паражэнне Расіі. Гэтага зроблена не было. Зараз будзе ўціхамірванне Пуціна. А ён выкарыстае час на назапашванне сіл.

Віктар Корбут

Слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Варшаўскі мост

Сяргей Навумчык аб «выбарах» Лукашэнкі: У Беларусі пануе мікс страху і палітычнай апатыі

16.01.2025 15:21
Сяргей Навумчык лічыць, што 26 студзеня ў Беларусі адбудуцца бутафорскія «выбары» ва ўмовах дыктатуры, якая з 2020 года перарасла ў тэрор.