Дэзінфармацыя – выклік сённяшніх часоў. Гэта наўмыснае дзеянне, накіраванае на сфабрыкаванне або скажэнне інфармацыі з мэтай дасягнення ўласных палітычных, сацыяльных, фінансавых, ваенных і іншых мэт. Яна актыўна выкарыстоўваецца для ўплываў, напрыклад, на выбарчыя працэсы ў розных краінах.
У траўні ў Польшчы адбудуцца прэзідэнцкія выбары, і абарона ад знешніх уплываў – гэта адзін з прыярытэтаў польскіх уладаў. Урад Польшчы стварыў гэтак званы выбарчы парасон, які займаецца процідзеяннем, інфармаваннем і адукацыяй грамадства. Часткай гэтага “парасону” з’яўляецца Дзяржаўны даследчы інстытут NASK. Эксперты інстытуту, між іншым, займаюцца вывучэннем зместу ў інтэрнэце, раскрыццём сетак ботаў і рэагаваннем у выпадку выяўленай дэзінфармацыі.
За крыху больш чым два месяцы да прэзідэнцкіх выбараў эксперты даследчага інстытуту кажуць, што не назіраюцца рухі, якія маглі б сведчыць пра спробы паўплываць на выбарчы працэс у Польшчы. Адначасова кіраўнік Групы аналізу вонкавых пагроз Міхал Марэк адзначае, што неабходна памятаць, што Расія і Беларусь здаўна і сістэматычна спрабуюць уплываць на выбарчыя перавагі польскага грамадства.
- Расійскі і беларускі бок стала вядуць працу па ўплывах на палякаў, калі мы кажам пра выбары. І Мінск, і Масква стараюцца запужваць палякаў усім, чым толькі можна. Вайной, тым, што ў нас будзе голад, не будзе газа. Нічога не будзе без змен у польскай палітыцы. Яны паказваюць: калі вы будзеце дапамагаць Украіне, то ў вас будзе вайна. Вашыя палітыкі – кепскія людзі. То бок ідзе запужванне. Праз свае польскамоўныя рэсурсы, пры дапамозе ботаў яны паказваюць палітыкаў, якія выратуюць Польшчу ад вайны, калі на іх прагаласаваць. Такім чынам яны спрабуюць палякаў пераканаць, на каго галасаваць. На большасць польскага грамадства гэта не дзейнічае.
Гаворачы пра дэзінфармацыю Расіі і Беларусі, ці Беларусь маецца на ўвазе як асобны гулец, ці частка расійскай дэзінфармацыі? Міхал Марэк кажа, што яшчэ некаторы час таму яны думалі, што наймацней гуляе Масква. Аднак цяпер, аналізуючы беларускія крыніцы можна сказаць, што беларусы гуляюць сваю гульню:
Адной з самых вялікіх праблем у кантэксце выбарчай дэзінфармацыі з’яўляюцца сацсеткі, у значнай ступені з-за ананімнасці аўтараў і каментатараў.
За крыху больш чым два месяцы да прэзідэнцкіх выбараў эксперты даследчага інстытуту кажуць, што не назіраюцца рухі, якія маглі б сведчыць пра спробы паўплываць на выбарчы працэс у Польшчы. Нягледзячы на гэта, кажа Міхал Марэк, заўсёды трэба быць падрыхтаваным да самых выбараў:
- Гатовымі трэба быць заўсёды. Вядома, у нас абмяркоўваюцца розныя варыянты. Мы гатовыя адказваць на моцныя інфармацыйна-псіхалагічныя аперацыі з боку Беларусі і Расіі. Пакуль ні Масква, ні Мінск у кантэксце выбараў не перайшлі да актыўных крокаў. Можа і не пяройдуць. Пажывём, пабачым. Але мы гатовыя.
Прэзідэнцкія выбары ў Польшчы адбудуцца 18 траўня.
слухайце аўдыё
ав