Беларуская Служба

Палякі пачынаюць выказваць боязі, што ЗША могуць закрыць ваенныя базы ў Польшчы

26.02.2025 14:33
Прадстаўнікі амерыканскай адміністрацыі пакуль не даюць сігналаў аб намеры скараціць колькасць салдат у Польшчы.
.  .
Ілюстрацыя. Амерыканскія салдаты. Фота: Michele Ursi/Shutterstock

Палякі пакуль давяраюць ЗША, але пачынаюць баяцца, што палітыка Дональда Трампа можа прывесці да ліквідацыі амерыканскіх ваенных баз у Польшчы, – піша Rzeczpospolita. Паводле апытання, праведзенага на замову выдання, такіх апасенняў не маюць прыхільнікі апазіцыі (PiS, Konfederacja, партыя Razem). Але гэты сцэнарый выклікае занепакоенасць сярод прыхільнікаў кіруючай кааліцыі.

Як паведамляе газета, прадстаўнікі амерыканскай адміністрацыі пакуль не даюць сігналаў аб намеры скараціць колькасць салдат у Польшчы, а нават – як заяўляе прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда – іх прысутнасць можа быць узмоцнена. Аднак суразмоўцы выдання не ўпэўненыя, што будзе далей у выпадку магчымай нармалізацыі адносін паміж Вашынгтонам і Масквой. Тым больш, што ўжо з’явілася неафіцыйная інфармацыя пра тое, што ЗША разглядаюць магчымасць закрыцця адной з ваенных баз у Грэцыі.

На пытанне: «Ці баяцца палякі, што амерыканскія войскі могуць быць выведзены з Польшчы?», у апытанні IBRiS для Rzeczpospolita станоўча адказалі 44,6% рэспандэнтаў, 48,2% лічаць, што гэтага не адбудзецца, а 7,2% не ведаюць.

Паводле газеты, магчымасці вываду амерыканскіх салдат у большай ступені баяцца жанчыны, чым мужчыны, а таксама людзі ва ўзросце каля 40 гадоў (56%) і асобы з сярэдняй адукацыяй (54%). Асаблівую занепакоенасць выказваюць гледачы інфармацыйных каналаў TVP Info (70%), а таксама Polsat News (55%), радыё- і TV Republika (54%), якая займае пратрампавую пазіцыю (53%).

нг