Беларуская Служба

Эксперты аб сіле НАТА без ЗША: Толькі Францыя можа ў ядзерным плане стрымаць Расію

03.03.2025 17:21
ЗША маюць ядзерны арсенал з прыкладна чатырох тысяч боегаловак, прыкладна палова з якіх знаходзіцца ў рэзерве. Францыя мае каля 300 боегаловак, а Вялікабрытанія — да 260.
   ,          .   ?
Расія валодае ядзерным арсеналам, якім на Старым кантыненце могуць пахваліцца толькі Францыя і Вялікабрытанія. Ці гэтага дастакова?skyNext/shutterstock

Дональд Трамп хоча, каб Еўропа ўзяла на сябе цяжар абароны Украіны пасля заключэння магчымага міру. Расія валодае ядзерным арсеналам, якім на Старым кантыненце могуць пахваліцца толькі Францыя і Вялікабрытанія. Ці гэтага дастакова?

Эксперты, апытаныя выданнем Biznes Alert, сыходзяцца ў меркаванні, што ў Францыі большы і дыверсіфікаваны ядзерны арсенал.

«І Вялікабрытанія, і Францыя могуць адыграць большую ролю ў ядзерным стрымліванні ў Еўропе. Парыж мае большы і разнастайны патэнцыял, чым Лондае. Аднак ён усё роўна нашмат меншы за амерыканскі і ў яго менш магчымасцяў выкарыстання для абароны саюзнікаў», — адзначае аналітык Польскага інстытуту міжнародных справаў (PISM) Артур Кацпшык.

«Толькі Францыя можа замяніць ЗША ў ядзерным стрымліванні. Парыж мае сродкі для дастаўкі ядзерных зарадаў. Прычым як марскія, так і паветраныя. Акрамя таго, Францыя мае адносна агрэсіўную дактрыну прымянення ядзернай зброі, якая таксама ўключае дээскалацыйны ўдар. Гэта дамен не толькі Расіі, але і Францыі», — патлумачыў эксперт у галіне абароны, аўтар падкаста Wolski o Wojnie Яраслаў Вольскі.

Эксперты нагадваюць, што ЗША маюць ядзерны арсенал з прыкладна чатырох тысяч боегаловак, прыкладна палова з якіх знаходзіцца ў рэзерве. Францыя мае каля 300 боегаловак, а Вялікабрытанія — да 260.

Ядзерны баланс выглядае адзінай гарантыяй міру ў Еўропе пасля магчымага заканчэння вайны ва Украіне. Застаецца пытанне, ці можа Стары кантынент без ядзернага парасона ЗША быць трывалым гарантам такога міру?

эж