Сёлетняя кампанія перад парламенцкімі выбарамі кволая і нецікавая, але ёсць адна адметнасць – поўная адсутнасць заклікаў да няўдзелу ў выбарах. На думку нашага палітычнага аглядальніка, дадзеная навінка пашырае легітымнасць уладаў і А. Лукашэнкі, які жыве ў адарваным ад рэальнасці свеце, – адзначае доктар паліталагічных навук, гісторык Павел Усаў у «Палітычным люстэрку». Каментар палітычных падзей тыдня ў Беларусі:
«Апазіцыя фактычна не ведае, што рабіць. І тая, што ўдзельнічае, і тая, што не ўдзельнічае. Няма стратэгіі няўдзелу, як можна гэта выкарыстаць супраць рэжыму. Апазіцыя мабілізуе грамадства на ўдзел, што выгадна на сённяшні дзень уладам, паколькі ім важна паказаць, што людзі актыўна ўдзельнічаюць у выбарах і галасуюць за кандыдатаў ад уладаў».
Іншыя тэмы ў аглядзе:
- Лукашэнка папярэджвае Расію, што гатовы імпартаваць нафту праз Польшчу. Як такі імпарт можа выглядаць, ці гэта рэальная альтэрнатыва расійскай нафце?
- Беларускі кіраўнік заявіў, што сам Ілан Маск падарыў яму электрамабіль «Тэсла». На пытанне журналістаў Маск адказаў, што нічога ён Лукашэнку не дарыў. Уяўны свет Лукашэнкі зусім адрозны ад рэальнага?
- 7 верасня ў Лідзе адкрыты помнік вялікаму князю ВКЛ Гедыміну. На цырымоніі прысутнічалі і прадстаўнікі ўладаў, і апазіцыйныя актывісты. Удзельнікі імпрэзы трымалі афіцыйную сімволіку, а таксама бел-чырвона-белыя сцягі.
слухайце аўдыё-файл
нг