Дэмакратычная партыя ў ЗША распачала працэдуру імпічменту – адстаўкі прэзідэнта Дональда Трампа. Спікер Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пелосі звярнулася з просьбаю да кіраўнікоў важнейшых камісій, каб яны пачалі збіраць доказы на тое, што Трамп падчас тэлефоннай гутаркі з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім 25 ліпеня мог парушыць законы – гаворка ідзе пра перавышэнне паўнамоцтваў – піша Dziennik Gazeta Prawna.
Пад прэсінгам апазіцыі і сродкаў масавай інфармацыі прэзідэнт апублікаваў стэнаграму размовы з украінскім лідарам, каб адказаць на закіды сваіх апанентаў, што падчас размовы ён быццам бы шукаў кампрамат на свайго суперніка на выбарах Джо Байдэна і яго сына. Маўляў, Трамп абяцаў аказаць дапамогу Кіеву, але пры ўмове, што атрымае кампрамат. Стэнаграма не пацвердзіла закідаў праціўнікаў прэзідэнта, але, магчыма, такіх гутарак было больш.
Паводле аўтара артыкулу, працэдура імпічменту ў ЗША вельмі складаная, і не так лёгка, як можа здавацца, будзе паставіць абвінавачанне Трампу. На думку спецыялістаў па амерыканскай канстытуцыі, украінскі скандал пацвярджае, што Трамп перавысіў свае паўнамоцтвы, але з гэтым павінны згадзіцца таксама сенатары Рэспубліканскай партыі, прынамсі 20 з іх павінны галасаваць за імпічмент, а дагэтуль ніводзін сенатар гэтай групоўкі не падтрымаў адстаўкі прэзідэнта ад сваёй партыі.
Radosław Korzycki/нг