Беларуская Служба

Агульная трагедыя - розны боль

13.01.2020 14:54
Празмерная палярызацыя па такіх важных пытаннях, як памяць пра Галакост, не можа не засмучаць.
Аўдыё
  • На 5-ым Сусветным форуме па Галакосту (на мерапрыемстве, якое павінна служыць праўдзе аб мінуўшчыне) асноўным госцем будзе зацяты фальсіфікатар гістарычнай праўды прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.

27 студзеня адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр Галакосту. Менавіта ў гэты дзень у 1945 годзе Савецкая Армія вызваліла нямецкі лагер смерці Аушвіц-Бтіркенау, у якім нацысты знішчылі прыкладна 1 млн 400 тысяч чалавек. Здавалася б, што такая памятная дата павінна яднаць народы свету, але апошнія падзеі на лініі Варшава-Іерусалім на жаль сведчаць аб адваротным.

Нягледзячы на тое, што Галакост закранае амаль усе краіны Еўропы, менавіта ў Польшчы трагедыя габрэйскага народу падчас Другой сусветнай вайны прыдбала бадай, штор самы жахлівы памер. Сімвалам знішчэння габрэяў стаў нямецкі лагер смерці Аушвіц-Біркенаў, куды нацысты з усёй Еўропы метадычна і паслядоўна звозілі габрэяў на знішчэнне.

Напярэдадні 75-й гадавіны вызвалення лагера Аушвіц-Біркенаў у Іерусаліме адбудзецца ў 5-ы Сусветным форуме, прысвечаным Галакосту. Яго ладзіць ізраільская дзяржава. Першапачаткова ў форуме павінен быў удзельнічаць і прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.

Тут варта нагадаць, што напярэдадні новага года Польшча стала ахвярай ілжывых і правакацыйных абвінавачванняў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Бяззменны прэзідэнт Расіі абвінаваціў міжваенную Польшчу ў антысемітызме і ў распальванні Другой сусветнай вайны. Інфармацыйная атака з боку Крамля выклікала вялікі розгалас, наступіла афіцыйная рэакцыя вышэйшай дзяржаўнай улады Польшчы.

На фоне гэтага канфлікту высвятляецца, што на 5-ым Сусветным форуме па Галакосту, (на мерапрыемстве, якое павінна служыць праўдзе аб мінуўшчыне) асноўным госцем будзе зацяты фальсіфікатар гістарычнай праўды прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін. Адначасова польскі бок быў пазбаўлены права забраць голас падчас урачыстасцяў у Іерусаліме.

Наступіла заканамерная рэакцыя Варшавы. Пасля працяглых кансультацый і адмысловага пасяджэння Кабінетнай рады прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда прыняў рашэнне не ўдзельнічаць ва ўрачыстасцях у Іерусаліме. Польшча будзе прадстаўлена сваім амбасадарам у Ізраілі. Асноўная прычына адмовы – арганізатары не запланавалі выступу польскага лідара.

Падчас навагодняй сустрэчы з прадстаўнікамі польскай габрэйскай супольнасці Анджэй Дуда эмацыйна патлумачыў сваё рашэнне:

-Я не змагу паехаць на ўрачыстасці ў Іерусаліме, калі ў мяне не будзе магчымасці выказаць польскі пункт гледжання, польскі пункт гледжання ў самым шырокім сэнсе. У тым значэнні, што 6 міньёнаў палякаў, грамадзянаў Польшчы былі забітыя падчас Другой сусветнай вайны. З іх 3 мільёны былі габрэямі. Большая частка ахвяраў Галакосту былі грамадзянамі Польшчы і польскі прэзідэнт не мае права голасу?! Я сказаў ясна – гэта скажэнне гістарычнай праўды.

У Польшчы ізраільскія мерапрыемствы, якія ладзяцца Інстытутам Яд ва-Шэм у Іерусаліме, разглядаюцца як альтэрнатыва ўрачыстасцям, якія адбудуцца 27 студзеня ў польскім Асвенцыме.

Як бачана, адбываецца сапраўдная барацьба розных гістарычных наратываў, што і вылілася ў своеасаблівы дыпламатычны скандал. Але польскі лідар Анджэй Дуда пераконвае, што адносіны паміж Ізраілем і Польшчай нельга называць складанымі. На думку Дуды, «існуе клапатлівыя стасункі для пэўных уплывовых груп, якія арганізуюць урачыстасці ў Іерусаліме». Застаецца здагадвацца, што дакладна меў на ўвазе польскі прэзідэнт, але фармат мерапрыемства ў Ізраілі сапраўды здзіўляе.

Адным з завадатараў урачыстасцяў у Іерусаліме з’яўляецца міністр замежных спраў Ізраіля Ісраэль Кац, які праславіўся сваім скандальным выказваннем аб тым, што «палякі ўсмакталі антысемітызм з малаком маці».

Былы амбасадара Ізраіля ў Польшчы Шэвах Вайс (Szewach Weiss) упэўнены, што польска-ізраільскія адносіны складаныя і сёлетняя напружанасць далёка не першы прыклад гэтага. Вайс лічыць, што цяпер назіраецца часовае непаразуменне. Падобнага меркавання прытрымліваецца і цяперашні амбасадар Ізраіля ў Польшчы Аляксандр Бэн Цві (Alexander Ben Zwi)

-Я быў тут і мой пераемнік таксама працуе тут, каб навадзіць масты, каб паглыбляць паразуменне паміж нашымі народамі. І гэта гістарычная справа, не абавязкова палітычная!

Між тым Польшча рыхтуецца да адзначэння Міжнароднага дня памяці ахвяр Галакосту. Палякі ладзяць маштабныя жалобныя мерапрыемпствы ў былым нямецкім лагеры смерці Аўшвіц-Біркенау.

27 студзеня апроч прэзідэнта Польшчы туды прыедуць кароль Іспаніі, нідэрландская каралеўская пара, прэзідэнт Ізраіля, федэральныя прэзідэнты Нямеччыны ды Швейцарыі, а таксама прэм'ер-міністры Грэцыі, Швецыі і Галандыі. Прэзідэнта Расіі на ўрачыстасці з нагоды 75-ай гадавіны вызвалення Савецкай Арміяй Асвенціма не запрасілі.

Нягледзячы на слушнасць захадаў Варшавы ў сувязі з пэўнай дыскрымінацыяй Польшчы з боку арганізатараў урачыстасцяў у Іерусаліме, празмерная палярызацыя па такіх важных пытаннях, як памяць пра Галакост, не можа не засмучаць. Асабліва ў тыя дні, калі народы свету павінны яднацца ў памкненні не дапусціць да чарговых злачынстваў супраць чалавечнасці.

Слухайце аўдыё! 

IAR/эж