Беларуская Служба

Лукашэнка шукае нафту ў Еўропе

15.01.2020 12:56
Варшава да справы падыходзіць паблажліва. 
 .
Здабыча нафты. Ілюстрацыйны здымакptra/pixabay.com/CC0

Лукашэнка шукае нафту ў Еўропе – піша Руслан Шошын у выданні Rzeczpospolita. Мінск звярнуўся да кампаній, між іншым, польскіх, з пытаннем пра пастаўкі нафты. Варшава да справы падыходзіць паблажліва. У беларускім нафтавым канцэрне Белнафтахім чуваць, што некаторыя канкрэтныя прапановы Беларусь ужо атрымала, але не ўдакладняюць, хто іх выслаў.

Польская кампанія PERN, якая распараджаецца нафтавымі трубаправодамі, на пытанне газеты аб прапановах Беларусі гаворыць пра гандлёвую таямніцу.

- Цяперашняя інфраструктура газаправоду «Дружба» робіць немагчымым перасылку нафты з базы ў Адамове ва ўсходнім напрамку, пры захаванні сталай пастаўкі для цяперашніх кліентаў PERN, – тлумачыць прэс-сакратар кампаніі Катажына Красіньска.

У сваю чаргу суразмоўца «Rzeczpospolita» з урадавых колаў тлумачыць, што да прапановы Мінску ў Варшаве паставіліся асцярожна, як да «часткі палітычнай гульні паміж Лукашэнкам і Пуціным». Крыніца аднак прызнае, што Польшча можа пастаўляць сыравіну Беларусі, калі Мінск пагодзіцца на цану.

У той жа час, у аўторак вечарам пра зацікаўленасць паставак нафты ў Беларусь пацвердзіў Азербайджан.

ав