Напярэдадні візіту прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў інстытут Яд ва-Шэм, які адбудзецца ў Міжнародны дзень памяці ахвяр Галакосту, бязмены кіраўнік Расіі некалькі разоў спрабаваў перакласці на Польшчу частку адказнасці за развязванне Другой сусветнай вайны. Польскі партал jagiellonia.org адзначае, што існуе мноства гістарычных дакументаў, якія сведчаць аб тым, што менавіта «турма народаў» – Расійская Імперыя, а пазней СССР, распальвалі нянавісць да габрэяў па ўсім свеце.
Брытанскі даследчык, член Нацыянальнай акадэміі грамадскіх і гуманітарных навук Вялікабрытаніі, прафесар Сасэкскага універсітэту Норман Кон сабраў гістарычныя дакументы, у якіх гаворыцца, што Адольф Гітлер быў спадчыннікам антысеміцкай ідэі расійскай «Чорнай сотні».
У 1967 годзе даследчык апублікаваў сваю навуковую манаграфію пад назвай «Блаславенне на генацыд». Грунтуючыся на гістарычных крыніцах, навуковец прасачыў лёс стварэння царскай антысеміцкай фальшыўкі пад назвай «Пратаколы сіёнскіх мудрацоў» і міфа пра сусветную змову габрэяў, які ў пачатку XX стагоддзя выклікаў пагромы ў па ўсёй царскай Расіі, а затым і ў Нямеччыне напярэдадні прыходу да ўлады нацысцкай партыі.
«Пратаколы сіёнскіх мудрацоў», фальшыўка створаная царскай «ахранкай», стала штандарам барацьбы «Чорнай сотні» (экстрэмісцкай манархічнай арганізацыя), якая вяла падрыўную дзейнасць супраць ідэй лібералізму і дэмакратыі. Гэтая ксенафобская ідэалогія пранікла ў Еўропу разам з «белай» расійскай эміграцыяй.
У 1920-30 гг. «Пратаколы сіёнскіх мудрацоў» былі распаўсюджаныя па ўсім свеце. Пасля ўсталявання нацысцкага рэжыму ў Нямеччыне «Пратаколы сіёнскіх мудрацоў» сталі адным з ідэалагічных падмуркаў нацыянал-сацыялістычнай палітыкі гітлераўскай Нямеччыны. Пра адну са старонак антысемітызму ў Еўропе пісаў польскі інтэрнэт-партал jagiellonia.org.