Пакуль што, гэта будзе brexit de iure, а не de facto, – тлумачыць Dziennik Gazeta Prawna (DGP). Вялікабртытанія не будзе больш чальцом Еўразвязу – не будзе мець свайго камісара, а ў Еўрапарламенце не будуць засядаць прадстаўнікі краю над Тэмзай.
Да канца году не шмат зменіцца, калі казаць пра ўмовы перамяшчэння людзей, як і гандлю. Толькі наперадзе перамовы аб тым, што будзе пасля пераходнага перыяду brexita.
DGP адзначае, што за дзень да brexita пануе дзіўны спакой. Грузавікі не стаяць у чэргах, каб заехаць на Выспы з апошнім таварам, не выстройваюцца чэргі аўтамабіляў на польскіх, чэшскіх, літоўскіх нумарах, каб з’ехаць з Вялікабрытаніі. У Londan City не гасне апошні кампʼютар, які паказвае апошнюю фінансавую здзелку з краінамі ЕС, а шатландцы не ўсталёўваюць апошнія шлагбаўмы на мяжы з Вялікабрытаніяй.
Адзінае, што бачна – гэта сентыментальныя развітанні з брытанцамі ў брусельскіх установах.
яс