Беларуская Служба

«У Крамля ёсць розныя варыянты паглынання Беларусі»

30.01.2020 19:35
«Што такое сілавыя структуры Рэспублікі Беларусь? Я іх назваю філіяламі сілавых структур Расійскай Федэрацыі альбо філіяламі Крамля».
Аўдыё
  • У Маскве абяцаюць спрасціць беларусам і ўкраінцам працэдуру атрымання расійскага грамадзянства
Kreml
KremlAndrey Starostin/shutterstock.com

У Маскве абяцаюць спрасціць беларусам і ўкраінцам працэдуру атрымання расійскага грамадзянства. Для іх у Расійскай Федэрацыі могуць адмяніць сумоўе на веданне рускай мовы, паведамляе агенцтва ТАСС. Пра запланаванае новаўвядзенне паведаміла прадстаўніца МУС Расіі Валянціна Казакова. Паводле яе слоў, ужо распрацаваны адпаведныя законапраекты.

Валянціна Казакова таксама паведаміла, што новаўвядзенне будзе тычыцца не толькі беларусаў, але і ўкраінцаў, казахстанцаў ды малдаван. Для прадстаўнікоў гэтых краін прадугледжана магчымасць атрымання грамадзянства Расіі пасля атрымання віда на жыхарства.

Дарэчы, год таму ў Маскве падлічылі, што ў Расіі на той час жыло крыху больш за 650 тыс. беларускіх грамадзян. За чатыры гады іх колькасць павялічылася на 132 тыс. 500 чалавек.

Згаданае паведамленне мы папрасілі пракаментаваць старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва. Палітык бачыць у згаданым кроку Масквы вялікую небяспеку для Беларусі. «У Крамля ёсць розныя варыянты паглынання Беларусі», – кажа палітык. Кастусёў таксама звярнуў увагу на тое, што ў Беларусі высокія пасады займаюць людзі, звязаныя з Масквой, асабліва ў сілавых структурах. «Што такое сілавыя структуры Рэспублікі Беларусь? Я іх назваю філіяламі сілавых структур Расійскай Федэрацыі альбо філіяламі Крамля», – зазначыў палітык. Кастусёў таксама сказаў, што адносна Беларусі Масква рэалізуе сцэнарый, правераны ў Данбасе, Прыднястроўі і Асеціі.

З Рыгорам Кастусёвым размаўляе Валеры Саўко.

падрабязнасці – слухайце аўдыёфайл