Спікер Сейму Польшчы аб’явіла дату прэзідэнцкіх выбараў – 10 траўня, апазіцыя круціць носам – піша Dziennik Gazeta Prawna. Інфармацыя пра дату паявілася ў самым апошнім магчымым часе. Палітыкі апазіцыі гавораць, што, адцягваючы ў часе афіцыйны пачатак кампаніі, Эльжбета Вітэк ускладняе кампанію супернікам Анджэя Дуды.
Выбраць можна было з трох тэрмінаў – 3, 10 і 17 траўня. Магчымы другі тур галасавання адбудзецца 24 траўня. Да 26 сакавіка можна падаваць дакументы на рэгістрацыю кандыдатаў са 100 тысячамі подпісаў.
Апазіцыя крытыкуе спікер за тое, што яна так позна абвесціла пра дату выбараў. Эльжбета Вітэк магла гэта зрабіць паміж другім тыднем студзеня і 6 лютым. Выданне нагадвае, што таксама як Эльжбета Вітэк зрабіў у 2015 годзе яе папярэднік Радаслаў Сікорскі з цяперашняй апазіцыі.
Акрамя таго, для нікога не сакрэт, што кампанія большасці кандыдатаў ужо даўно распачалася, а абвяшчэнне даты выбараў толькі дае ім легальную магчымасць адкрыта агітаваць і выпускаць выбарчыя матэрыялы – піша Томаш Жулцяк.
ав