Упаўнаважаны польскага ўраду па справах стратэгічнай энергетычнай інфраструктуры Пётр Наімскі сказаў, што Польшча зацікаўленая ў транзіце нафты ў Беларусь праз сваю тэрыторыю, паведамляе газета Puls Biznesu. Пра гэта польскі палітык заявіў у Вашынгтоне падчас сустрэчы з міністрам энергетыкі ЗША Дэнам Бруйетам.
На сустрэчы, якая была прысвечаная супрацы паміж Варшавай і Вашынгтонам у галіне энергетыкі, асобным пунктам стаяла пытанне супрацоўніцтва з Беларуссю. «Па меры нашых магчымасцяў мы зацікаўленыя ў тым, каб дапамагчы Беларусі ў транзіце нафты, зразумела, калі з’явіцца такая неабходнасць», – сказаў Наімскі. Пры гэтым польскі палітык нагадаў, што падчас нядаўняга візіту ў Беларусь дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа прапанаваў Мінску пастаўкі амерыканскай нафты.
Паводле словаў Пятра Наімскага, Варшава чакае адпаведных крокаў з боку Мінска. «Калі беларусы купяць нафту і яе трэба будзе даставіць на іх НПЗ, то мы гатовыя прадаставіць сваю транзітную інфраструктуру – спачатку ў тэставым рэжыме, а пазней для паставак у прамысловых аб’ёмах», – падкрэсліў упаўнаважаны польскага ўраду.
вс