Беларуская Служба

4 красавіка 1949 году быў створаны Паўночнаатлантычны альянс НАТА

04.04.2020 11:09
Гэтая арганізацыя ад самага пачатку стваралася ў апазіцыі да свайго нядаўняга саюзніка, то бок СССР.
Аўдыё
  • 4 красавіка 1949 году паўстала НАТА
Siedziba NATO w Brukseli
Siedziba NATO w BrukseliDrop of Light/ Shutterstock

Пасля заканчэння Другой Сусветнай вайны над Еўропай навісла новая пагроза, а менавіта экспансія Савецкага Саюзу, які кантраляваў Цэнтральную і Усходнюю Еўропу і не збіраўся на гэтым спыняцца.

Пасля вайны СССР стварыў Групу Савецкіх акупацыйных войск ва Усходняй Нямеччыне, пазней яна называлася Заходняя Група войск. У 1949 годзе яна налічвала больш за 2.5 мільёна чалавек. Галоўнай стратэгічнай мэтай быў імгненны ўдар па краінах Захаду і праход да каналу Ла-Манш.

Заходнія краіны баяліся, што СССР нападзе на іх і ў 1948 годзе падпісалі дамоўленасць «Брусельскі акт».

Ніводная краіна Заходняй Еўропы, аслабленая вайной, не была ў стане супрацьстаяць савецкай агрэсіі. У 1948 годзе краіны Заходняй Еўропы падпісалі дамоўленасць «Брусельскі акт» па стварэнню Заходнееўрапейскага саюзу. Гэта быў абарончы саюз, у які ўвайшлі: Велікабрытанія, Францыя, Бельгія, Люксембург і Нідэрланды.

Галоўнымі прынцыпамі стварэння саюзу былі:
- Культурнае і гаспадарчае аб’яднанне дзеля адбудавання Еўропы;
- Узаемная дапамога перад знешняй агрэсіяй з боку іншых дзяржаваў;
- Стварэнне ўмоваў дзеля ўзмацнення інтэграцыйных працэсаў;

Хаця гэты саюз сапраўды спрыяў еўрапейскай інтэграцыі, але было зразумела што, наўрад ці, Еўропа самастойна была б у стане супрацьстаяць савецкай агрэсіі. Была патрэбна больш глабальная сіла.

Ініцыятарам збудавання трансатлантычнай ваеннай арганізацыі была Велікабрытанія, быў канкрэтны стымул

Яшчэ ў перыяд стварэння Заходнееўрапейскага саюзу, Велікабрытанія вяла перамовы з Канадай і ЗША пра стварэнне адзінага абарончага блоку. Гэты працэс быў паскораны блакадай Савецкім Саюзам Заходняга Берліну, якая была ўведзена ў 1948 годзе і доўжылася амаль год -  да траўня 1949 году. Блакада магла прывесці да адкрытага ваеннага супрацьстаяння паміж Захадам і СССР.

Сакрэтныя перамовы праводзіліся ў Пентагоне на працягу двух тыдняў і скончыліся падпісаннем Паўночна-атлантычнага альянсу 4 красавіка 1949 году. Першапачаткова яго падпісалі 12 краін.

На сённяшні дзень сябрамі арганізацыі з’яўляюцца 30 краінаў. У 1999 годзе да НАТА далучыліся Польшча, Венгрыя, Чэхія.
Апошняе, «восьмае пашырэнне» НАТА адбылося 27 сакавіка 2020 году, калі да арганізацыі далучылася Паўночная Македонія.

Самай галоўнай гарантыяй з'яляецца пункт 5

«Узброены напад на адну, ці некалькі краінаў-сябраў НАТА ў Еўропе, ці Паўночнай Амерыцы, будзе разглядацца як нападзенне на альянс у цэлым, вынікам будзе аказанне сумеснай дапамогі краіне, на якую напалі.

Павал Усаў

слухайце далучаны файл


Больш на гэтую тэму: Лісток каляндара