Партал Jagiellonia.org паведамляе са спасылкай на чэшскі СМІ, што ў Прагу прыбыў грамадзянін Расіі з дыпламатычным пашпартам, які пры сабе меў рыцыну – бялковую атруту расліннага паходжання, якая ў шэсць тысяч разоў мацнейшая чым цыяністы калій. Адначасова паліцыі Чэхіі ўзяла пад ахову мэра Прагі Здэнэка Гржыба і кіраўніка аднаго з раёнаў чэшскай сталіцы Андрэя Каляржа. Менавіта апошні палітык прыняў рашэнне дэмантаваць у Празе помнік маршалу Савецкага Саюза Івану Коневу, а мэр сталіцы яго падпісаў.
У 1978 годзе ў Лондане быў забіты балгарскі дысідэнт Георгій Маркаў. Як пазней аказалася, яго атруцілі менавіта рыцынай, якая трапіла ў кроў праз укол, зроблены агентам спецыяльным парасонам на вуліцы брытанскай сталіцы.
Пасля таго, як стала вядома пра прыезд у Прагу грамадзяніна Расіі з атрутай, чэшская паліцыя ўзяла пад ахову муніцыпальных палітыкаў, паведамляе партал Jagiellonia.org.
вс
на фота: траса хуткага руху ў Чэхіі