Расійская прапаганда ў гістарычных пытаннях з’яўляецца важным элементам аказання ціску з боку Крамля на іншыя краіны.
Адзін з прыкладаў тычыцца таго, як у ангельскамоўным сэрвісе Strategic Culture Foundation, які аб’ядноўвае заходніх публіцыстаў з падобнымі да крамлёўскіх поглядамі, апублікавалі артыкул канадскага гісторыка Майкла Карлі. Гэта збор расійскіх тэзаў на тэму гісторыі, галоўным чынам Другой сусветнай вайны.
У тэксе Карлі абвінавачвае, тыповым для Крамля спосабам, Польшчу ў саюзе з Гітлерам, паўтарае прапаганду на тэму неабходнасці ўваходу СССР у Польшчу па прычыне захопу ўкраінскіх і беларускіх земляў, занятых Рэччу Паспалітай у 1920 годзе.
Аўтар таксама атакуе польскі ўрад у Лондане, які нібыта выкарыстаў катынскае злачынства, каб спрабаваць разбіць адзінства саюзнікаў. У тэксе паяўляюцца тыповыя для Масквы абвінавачанні Польшчы ў знішчэнні помнікаў і абвяржэнні вызвалення Еўропы Савецкім Саюзам.
Гэты тэкст паявіўся па польскамоўнай версіі крамлёўскага прапагандысцкага інструменту, «Спутніку». Расія шукае розныя каналы ўплыву на заходнюю грамадскую думку – піша ў рапарце прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Станіслаў Жарын. Гэта толькі адзін з прыкладаў, змешчаных у рапарце польскіх спецслужб.
ав