Беларуская Служба

Рэферэндум 1995 года: як умацоўвалася ўлада Лукашэнкі

14.05.2020 16:21
14 траўня 1995 года адбыўся першы рэферэндум у найноўшай гісторыі Беларусі.
Аўдыё
  • Як праходзіў рэферэндум 1995-га года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр ЛукашэнкаФото: РАР/ЕРА/Viktor Tolochko

Гэты быў пераломны момант у постсавецкім развіцці Беларусі. Рэферэндум 1995 года адмаўляў дасягненні першых гадоў незалежнасці: несавецкія нацыянальныя сімвалы і беларусізацыю грамадства. З іншага боку, гэта быў першы крок да ўсталявання гегемоніі Лукашэнкі ў палітычнай і ідэалагічнай сферах.

Канец 1994 і пачатак 1995 года была часам працяглага эканамічнага крызісу ў Беларусі і адначасова часам сур'ёзных выпрабаванняў для Лукашэнкі.

Для пераадолення эканамічнага спаду ўжо недастаткова было папулісцкіх абяцанняў прэзідэнта пра кантроль за цэнамі і яго рэйтынг пачаў зніжацца. У параўнанні з летам 1994 года рэйтынг знізіўся больш чым на палову. Адначасова назіраўся павольны рост рэйтынгу БНФ. Гэта пагражала перамогай партыі на набліжаючыся парламенцкіх выбарах вясной 1994 года.

Лукашэнка вымушаны быў абараняцца. Прэзідэнцкаму боку патрэбна была стратэгія, якая дазволіла бы панізіць рэйтынг парламенту і парламенцкай апазіцыі БНФ і атрымаць кантроль над волевыяўленнем насельніцтва падчас выбараў.

Уладам трэба было перанакіраваць пратэставыя настроі з пагаршэння эканамічнай сітуацыі і асабістай адказнасці за гэта Лукашэнкі, на палітычныя пытанні, прыцягальныя для большай часткі электарату Лукашэнкі – пенсіянераў, вайскоўцаў.

Такімі пытаннямі сталі ідэя інтэграцыі з Расеяй і аднаўленне Савецкага Саюзу, распавядае палітолаг Аляксандр Лагвінец з Менску.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыёфайл