* Выбары прэзідэнта ў РБ скончыліся
Фармальна яны будуць працягвацца, а па сутнасці скончыліся. Пра гэта заявіў Лукашэнка на сустрэчы з чыноўнікамі новага ўраду. Вось дзве ягоных заявы адтуль, якія красамоўна сведчаць пра новы палітычны этап жыцця ў РБ:
«Запомніце вы і ўсе, хто мяне пачуе: краіну яны не атрымаюць. Мы яе два з лішнім дзясяткі гадоў, збіраючы па кавалках, ствараючы гэтую квітнеючую краіну, рабілі не для таго, каб яны прыватызавалі яе і пусцілі па свеце гэтых небарак, якія заўсёды пад бізуном хадзілі».
«Забыліся, як былы прэзідэнт Карымаў у Андыжане задушыў путч, расстраляўшы тысячы чалавек. Усе асуджалі яго, а калі памёр – на каленях стаялі, галасілі, плакалі. Мы гэтага не перажылі, таму мы гэтага разумець не хочам. Некаторыя. Ну дык мы нагадаем!»
* Шмат хто з жыхароў РБ нават пры выяўленні двухбаковага запалення лёгкіх ня можа прайсці тэст на каронавірус.
Польшча накіравала ў Беларусь 47 фур з медыцынскімі грузамі для барацьбы з COVID-19
Гэта ўжо другая партыя гуманітарнай дапамогі, прызначаная для Беларусі. Афіцыёз маўчыць пра польскую гуманітарную дапамогу для беларусаў супраць COVID-19.
І яшчэ пра іншае слухайце ў перадачы «Паміж радкоў»