* Пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка падчас анлайн-брыфінгу, прымеркаванага да Дня Незалежнасці Беларусі, распавёў некаторыя падрабязнасці аб прапановах расійскага боку ў дачыненні да далейшага развіцця інтэграцыі. Паводле яго слоў, адно з іх, зробленае ў 2019 годзе, прадугледжвала перадачу Беларуссю на наднацыянальны ўзровень 95% паўнамоцтваў. Уладзімір Сямашка адзначыў, што перадача паўнамоцтваў на наднацыянальны ўзровень павінна адбывацца «ў разумных межах, без шкоды суверэнітэту».
* Сярэднецяжкая і цяжкая форма COVID-19 цяпер ня будзе абавязковым паказьнікам для шпіталізацыі. Пра гэта гаворыцца ў загадзе Міністэрства аховы здароўя № 690 ад 1 ліпеня 2020 г.
* Раман Галоўчанка пра МТЗ: «у прынцыпе, заходнія пастаўшчыкі гатовы прадастаўляць рэсурсы на больш выгадных умовах, чым гэта могуць зрабіць беларускія банкі або з дапамогай дзяржінвестыцый«.
Слухайце аўдыё