На тыдні было пасланне народу і парламенту, інтэрв'ю ўкраінскаму журналісту Дзмітрыю Гардону і нарада з сілавікамі па бяспецы выбараў.
Уладзімір Падгол падводзіць:
* Лукашэнка даў зялёнае святло перадачы баевікоў Украіне. І паабяцаў «схапіць за яйкі расійскага чыноўніка», які фінансуе ўзрушэнні ў РБ і які «пагойсаў» па РБ (гэта мог быць толькі былы пасол Бабіч - Падгол.)
* Лукашэнка даручыў запрасіць у Беларусь генеральных пракурораў Украіны і Расіі, каб яны дамовіліся аб затрыманых баевіках. «Не прыедуць – пытанне вырашым мы, без іх», – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
*Выбарчая кампанія С. Ціханоўскай і датэрміновае галасаванне: улады не далі Ціханоўскай сустрэцца з выбарцамі ў Слуцку, Салігорску, у Мінску на Бангалоры.
50 чалавек пазбавілі акрэдытацыі назіральніка і некаторых зняволілі.
Случайце аўдыё