Беларуская Служба

Усе падзеі ў РБ можна падзяліць на бачныя і нябачныя

22.08.2020 12:13
Да нябачных трэба аднесці загрузку паліва на АЭС, бачныя падзеі - другая хваля рэпрэсій акцыі ў падтрымку Лукашэнкі і супроць яго. 
Аўдыё
  • Мінскі аглядальнік Уладзімір Падгол падводзіць падзеі мінулага тыдня ў Беларусі ў праграме «Паміж радкоў»
Уладзімір Падголradyjo.net

Мінскі аглядальнік Уладзімір Падгол падводзіць падзеі мінулага тыдня ў Беларусі ў праграме «Паміж радкоў».

Да нябачных трэба аднесці загрузку паліва на АЭС і пачатак работы ў рэжыме на сябе. АЭС – пагроза для ўсіх нас. Невыпадкова Лукашэнка не едзе на АЭС, здавалася бы, лёсавызначальную падзею. Хаця зусім нядаўна казаў, што мусіць ехаць бо яго вінавацяць у тым, што ігнаруе адкрыццё АЭС.

Таксама невядомы змест перамоваў паміж Мэркель і Пуціным, Макронам і Пуціным наконт сітуацыі ў РБ. ЗША адразу паведамілі, што АБСЕ мусіць стаць пасярэднікам падчас перамоваў паміж Лукашэнкам і апазіцыяй.
Сваё пасярэдніцтва ва ўрэгуляванні сітуацыі ў Беларусі раней прапаноўвалі суседнія краіны, пасля з ім спрабавала гаварыць Ангела Мэркель. Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў, што Лукашэнка не вельмі ахвотна ўспрыняў і пасярэдніцтва АБСЕ.

Міністр абароны Хрэнін правёў сакрэтную нараду з кіраўнікамі пад падраздзяленняў войскаў, дзе міністр паведаміў, што ў РБ можа пачацца грамадзянская вайна і ўсе, хто служыць, мусяць без ваганняў выканаць загад страляць. Вядома ж страляць у народ.

Нябачны таксама супраціў кіраўніцтва сілавых структур супраць расследавання злачынстваў сілавікоў падчас разгонаў пратэстоўцаў.

Бачныя падзеі: другая хваля рэпрэсій, ідэалагічна-псіхалагічны ціск супроць арганізатараў страйкаў, акцыі ў падтрымку Лукашэнкі і супроць яго.

Больш на гэтую тэму: Паміж радкоў