Беларуская Служба

Уладзімір Падгол: Лукашэнка вучыў пракурораў не паважаць закон

12.09.2020 11:48
Палітычны каментатар запрашае на штотыднёвы каментар да падзей тыдня.
Аўдыё
  • Уладзімір Падгол Лукашэнка вучыў пракурораў нам не да законаў
МінскPAP/EPA/STRINGER

Падзеі тыдня, якія мяне ўразілі:

1. Стала вядома, што ў чэрвені гэтага году ў РБ памерла на 4 000 чалавек больш, чым летась. Акадэмік Мрочак лічыць, што гэтую лічбу (смерцяў ад каранавіруса) схавалі ў рубрыку смерцяў ад сасудзістых хваробаў.

2. Амбасадары краінаў ЕЗ два дні гасцявалі ў Святланы Алексіевіч. Да яе ламіліся сілавікі, амбасадары сталі жывым шчытом у яе кватэры.

3. Лукашэнка ў Генпракуратуры заявіў:
«…калі чыніцца «практычна нахабная інтэрвенцыя звонку», не да законаў, трэба рабіць жорсткія захады, каб спыніць усялякую «дрэнь», якая на гэта прэтэндуе».

4. Уцёкі Калеснікавай на мяжы з Украінай. Яе скралі ў цэнтры Мінска, заштурхалі ў аўтобус і вывезлі на мяжу з Украінай. Ціснулі на яе паплечнікаў, каб яны яе вывезлі за мяжу. Яна парвала свой пашпарт і яе б не пусцілі ва Украіну. Замест жыцця за мяжой яна атрымала зняволенне.

5. Агляд машыны і рэчаў амбасадара Украіны Кізімы: «На мяжы мае рэчы абшукалі. За 27 гадоў працы не сутыкаўся з такім стаўленнем». Такім чынам сілавікі РБ атрымалі загад парушаць міжнародныя пагадненні. Аўто з паслом лічыцца тэрыторыяй краіны, якую прадстаўляе пасол.

6. Лідары 10 беларускіх партыяў падпісалі рэзалюцыю з патрабаваннямі спыніць гвалт, расследаваць забойствы і катаванні, правесці новыя выбары прэзідэнта цягам 6 месяцаў. Партыі ўтварылі пастаянную раду.

У ліку партыяў, чые лідары падпісалі рэзалюцыю, апазіцыйныя АГП, БНФ, БСДГ, БСДП(Г), «Зялёныя» і «Справядлівы свет», а таксама партыі з праўладнай дагэтуль рэпутацыяй – Сацыяльна-спартовая і Рэспубліканская партыі, Партыя працы і справядлівасці і Партыя народнай згоды.

6. Улады Беларусі не змаглі дамовіцца з Міжнародным валютным фондам (МВФ) аб фінансавай падтрымцы ў сувязі з пагаршэннем глабальнай эканамічнай сітуацыі і пандэміяй каранавіруса. І такім чынам не атрымалі амаль 1 мільярд долараў.

ав


Больш на гэтую тэму: Паміж радкоў