Тэмы, якія закранае Падгол:
*Працяг рэпрэсій уладатрымальнікаў. У адказ працягваліся меры ЭЗ супроць уладатрымальнікаў, якія груба парушаюць законы.
У Беларусі на гэтым тыдні традыцыйна міліцыянеры хапалі людзей і везлі да сябе, каб складаць пратаколы, судзіць. Людзей звальнялі з працы за пратэсты. Раманоўская, чэмпіёнка па фрыстайле, была звольнена за прагул – везла бацьку, якога разбіў інсульт, у бальніцу.
*Былы рэктар універсітэту з Гродна страціў статус сенатара за падтрымку тых, хто пратэставаў супроць гвалту.
*Генеральнае консульства Рэспублікі Польшча ў Гродне адмяніла прыём грамадзян па ўсіх пытаннях, за выключэннем вельмі пільных.
*Еўразвяз вырашыў адклікаць для кансультацый частку паслоў сваіх краін, якія працуюць у Беларусі. З Беларусі з'ехалі амбасадары Польшчы, Літвы і Нямеччыны.
Потым стала вядома, што амбасадар Латвіі Эйнарс Семаніс і Эстоніі - Мерыке Какаеў адкліканыя з Беларусі ў свае сталіцы для кансультацый. Амбасадары Балгарыі, Чэхіі, Славакіі таксама з’язджаюць з РБ.
*Апостальскі нунцый арцыбіскуп Антэ Ёзіч прыбудзе ў Мінск у нядзелю, 11 кастрычніка. 21 мая Папа Францішак прызначыў Ёзіча апостальскім нунцыем (прадстаўніком Ватыкана) у Беларусі. А вось мітрапаліт Т.Кандрусевіч не можа вярнуцца ў Беларусь – не пускаюць, бо вельмі напалоханы пазіцыяй кіраўніка Касцёла па абароне людзей супроць гвалту.
*У мінулыя выходныя Мінск наведалі італьянскія палітыкі Андрэа Арлянда і Барбара Палястрыні. Зараз прапагандысты Лукашэнкі могуць казаць, што гэтыя палітыкі прыляцелі, каб раздаваць грошы дэманстрантам.
*Былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская аб'яўлена ў міждзяржаўны вышук на тэрыторыі Расіі. Пра гэта вынікае з базы даных МУС Расіі. «Падстава для вышуку: адшукваецца па артыкуле Крымінальнага кодэкса», - пазначана ў базе. У вышук Ціханоўская была абвешчаная ў Беларусі. Валера Цапкала таксама абвешчаны ў вышук РФ.