Беларуская Служба

Водны канфлікт на Крыме можа стаць прычынай новага вітка канфлікту між Расіяй і Украінай

15.03.2021 15:43
Недахоп вады і дрэннае становішча сельскай гаспадаркі на паўвостраве - гэта вынік дзеянняў Кіева, лічыць расійскі бок.
 (  )
Крым (від з Космасу)Фота: NASA, Public domain (https://lance-modis.eosdis.nasa.gov/cgi-bin/imagery/single.cgi?image=crefl1_143.A2015140084000-2015140084500.2km.jpg)

Крымскія прарасійскія ўлады маюць намер падаць у суд на ўкраінскі бок, чытаем на сайце defence24.pl. Гэта звязана з блакаваннем паставак вады на паўвостраў. Акрамя таго, што дзеянне можа быць накіраванае на стварэнне іміджу пакрыўджанага Украінай Крыму, можа спрычыніцца таксама да абвастрэння абстаноўкі між Кіевам і Масквой. У рамках пазову таксама павінен быць зроблены разлік шкодаў, якія, на думку расійскага боку, былі нанесены дзеяннямі ўкраінскіх уладаў у дачыненні як да самога Крыму, так і ўсёй Расеі. Такія тэзісы сфармуляваў спікер парламента рэспублікі Уладзімір Канстанцінаў падчас пасяджэння Дзяржсавета. Такую інфармацыю перадае інфармацыйнае агенцтва «Крымінформ».

Як паведамляецца ў прэс-рэлізе, расіяне маюць намер давесці, што акрамя наступстваў для насельніцтва Крыму, абмежаванні ў доступе да вады прывялі да негатыўных змен у навакольным асяроддзі. Гэтак жа ўлады акупаванага Крыму імкнуцца паказаць, што ўсе праблемы з сельскай гаспадаркай на паўвостраве маюць крыніцу ў блакаванні доступу да вады крымчанам.

Як адзначыў у Твітэры Андрэас Умланд, шведскі эксперт па міжнародных адносінах, справа можа стаць небяспечнай для Украіны. Паводле яго слоў, гэта дасць Маскве падставу для эскалацыі напружанасці ва ўсім рэгіёне. Расія атрымае матыў для правядзення дзеянняў супраць украінскай дзяржавы, напрыклад, у кантэксце архітэктуры каналаў, якія злучаюць крыніцы вады з Крымам. Тым больш што ўжо цяпер можна выказаць здагадку, што рашэнне суда будзе прынята ў адпаведнасці з лініяй расійскіх уладаў – чытаем на сайце defence24.pl.

аев