Беларуская Служба

Палітолаг: Пакуль невядома, як адрэагуе грамадства на беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі

24.03.2021 16:37
Незалежны аглядальнік Андрэй Ляховіч лічыць, што рэакцыю грамадства на заклікі  святкаваць День Волі спрагназаваць немагчыма.
Аўдыё
  • Размовп з палітолагам Андрэем Ляховічам пра цяперашні стан беларускага грамадства.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/Maryna Pleshkun

Напярэдадні 25 сакавіка шэраг папулярных тэлеграм-каналаў прапанавалі план адзначэння Дня Волі. Паводле яго, на 25-га запланавана лакальная актыўнасць, а масавыя шэсці прапануецца правесці ў суботу 27-га сакавіка.


За апошнія паўгода рэжым Лукашэнкі запусціў небывала механізм рэпрэсіяў супраць нелаяльных грамадзянаў, праз гэты канвеер гвалту ўжо прайшло некалькі дзясяткаў тысяч чалавек і ўлада не спыняецца. Незалежны аглядальнік Андрэй Ляховіч лічыць, што рэакцыю грамадства на гэтыя заклікі спрагназаваць немагчыма:

-Усе незалежныя сацыялагічныя апытанні сведчаць пра тое, што пратэставыя настроі нікуды не зніклі. Яны застаюцца на высокім узроўні. Сапраўды можна было бы спадзявацца, што Лукашэнку чакае гарачая беларуская вясна 2021 года. Але рэжым рэагуе на гэта ўзмацненнем рэпрэсій, адпаведнымі зменамі ў заканадаўстве. Імкліва павялічваецца колькасць палітвязняў, прапаганда запужвае грамадзян, паралельна намагаецца дыскрэдытаваць пратэсты рух, падаючы яго адгалінаванне нацызму. Адначасова дэманстратыўна ніхто з сілавікоў не трапаляе пад пераслед за забойствы і катаванні мірных дэманстрантаў. (...)

Рэакцыю грамадства на гэта прадугледзець складаней, чым дзеянні рэжыму, ці расійскага боку, ці нават захаду. Вялікую ролю маюць эмоцыі, уздым можа прыйсці нечакана, можа быць выкліканы абсалютна рознымі падзеямі. Як адрэагуе нашае грамадства на беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі, на беззаконне і гвалт, на жудасныя ўмовы ўтрымання ў турмах і г. д. пакуль невядома. (...)

Поўную размову з палітолагам Андрэем Ляховічам пра цяперашні стан беларускага грамадства слухайце ў далучаным файле!

эж