Беларуская Служба

«У беларусаў ёсць шанец на поспех і ён вельмі вялікі»

30.03.2021 08:01
Украінец Антон Чарапенка з вялікай заангажаванасцю падтрымлівае беларусаў у іх барацьбе за свабоду. 
Аўдыё
  • «У беларусаў ёсць шанец на поспех і ён вельмі вялікі»
  (    )
Антон Чарапенка (чацвёрты справа ў першым шэрагу) на адной з акцый у падтрымку Беларусіфота: прыватны архіў А. Чарапенкі

Памкненні беларусаў да таго, каб жыць у свабоднай і дэмакратычнай краіне, падтрымліваюць таксама за мяжой, у тым ліку ў Польшчы.

Сярод людзей, заангажаваных у беларускія пытанні, з’яўляецца Антон Чарапенка. Ён – украінец, але жыве і вучыцца на апошнім курсе міжнародных адносін у прэстыжным Кракаўскім эканамічным універсітэце.

На 25 сакавіка ў сацсетках Антон прыгожа павіншаваў беларусаў з Днём Волі на іх роднай мове.  

Паводле маладога чалавека, нягледзячы на тое, што народнае змаганне ў Беларусі знаходзіцца на складаным этапе, то канчаткова народ пераможа і даб’ецца свабоды і дэмакратыі.

З Антонам Чарапенкам размаўляе Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл


Антон Чарапенка Антон Чарапенка