Беларуская Служба

Смаленская катастрофа ў віры тэорый змовы

09.04.2021 21:03
З моманту выпадку польскага ўрадавага самалёта пад Смаленскам прайшло адзінаццаць год, а ў польскім грамадстве не сціхаюць спрэчкі пра тое, што здарылася.
Szczątki Tu-154M, który rozbił się w Smoleńsku
Szczątki Tu-154M, który rozbił się w SmoleńskuSPUTNIK Russia/East News

Ёсць афіцыйная версія, якая гаворыць, што пад Смаленскам мела месца авіяцыйная катастрофа. Аднак, далёка не ўсё вераць у гэта. Гучаць галасы, што выпадак урадавага Ту-154 быў арганізаваны. Нібыта быў выбух і таму самалёт упаў. Гэтай найбольш папулярная альтэрнатыўная версія

Катастрофы, асабліва авіяцыйныя, часта становяцца прадметам грамадскага абмеркавання. Яшчэ часцей абрастаюць рознымі домысламі. Не выключэннем стала і аварыя польскага ўрадавага самалёта 10 красавіка 2010 года пад Смаленскам. Афіцыйную версію падзей прадставіў тагачасны старшыня Дзяржаўнай камісіі расследавання авіяцыйных катастроф Мацей Лясэк.

- Прычынай катастрофы было зніжэнне ніжэй за мінімальную вышыню пры пасадцы ва ўмовах, адсутнасці зрокавага кантакту з зямлёй, і запознены адыход на другі круг.

З такой трактоўкай пагадзіліся далёка не ўсе. Так найбольш папулярнай альтэрнатыўнай версіяй стаў выбух. Нібыта прэзідэнцкі Tу-154 узарваўся. Гэтую версію агучыў доктар Гжэгаж Шуладзінскі, які патлумачыў сваё меркаванне характарам паломак корпусам.

- Я не кажу, што там была ўвесь час выбухоўка. Яна магла быць толькі некаторы час. Каб быў такі выбух паліва, патрэбны адпаведныя ўмовы. Вядома, што выпарэнні паліва гаручыя, але, паліва зачыненае ў баках так лёгка не выбухае. Рабіліся адпаведныя тэсты, бак з палівам не выбухае ад механічнага ўдару. Адзіная магчымасць – стрэліць у бак. Звярніце ўвагу на тое, што самалёт пачаў распадацца на малой вышыні. Выбух не мог адбыцца на зямлі, то тады б аскепкі разляцеліся б больш упарадкавана. Яны не маглі б так разляцецца ў розныя бакі, папераварочвацца, пярэдні часткі не маглі б змяшацца з хваставым элементамі.

Іншы вучоны доктар з Інстытута базавых праблем тэхнікі ПАН Анджэй Зёлкоўскі заявіў, што самалёт выбухнуў з-за раптоўнага скоку ціску.

- Ударная хваля, калі ідзе праз бляху, адбіваецца да краю і разрывае бляху па таўшчыні. Гэта надзвычай тыповае знішчэнне для дынамічных ўздзеянняў, для выбухаў. Гэта амаль подпіс, які сведчыць пра тое, што элементы былі знічшаныя ў выніку выбуху. Там утвараюцца разрывы пад уплывам розны“ сіл сціску. Матэрыял павыгінаўся пад рознымі вугламі, 45 градусаў. Гэта таксама ўласціва дынамічнаму ўздзеянню.

Яшчэ адзін эксперт прафесар Веслаў Бінеда даводзіў, што бомба была прымацавана не ў салоне, а звонку – на крыле самалёта.

- На маю думку, на крыле знаходзіўся зарад выбухоўкі, які прывёў да дэтанацыі. Афіцыйная камісія заявіла, што ўдар аб бярозу знішчыў крыло. На маю думку, гэта была выбухоўка, якая была закладзена на крыле.

У сваю чаргу журналіст штодзёнкі «Rzeczpospolitа» Цэзары Гмыз надрукаваў артыкул, у якім даказваў, што ў аскепках самалёту знойдзены сляды выбуховых матэрыялаў. Праз гэта журналіст страціў працу ў газеце, але стаў героем прыхільнікаў тэорыі змовы.

- Апошнія гады я паўтараю, што я не змяніў бы ані слова ў маім тэсце, які выйшаў 31 кастрычніка 2021-га года. Толькі б дадаў тыя рэчы, якія сталі вядомыя. У першую чаргу тое, што не толькі сляды траціла знайшліся, але і сучасных выбуховых сумесяў, як С4, гексаген. Брытанскія даследаванні гэта пацвярджаюць. Гэта паказалі прылады памеру выбуховых газаў улетку 2012-га года ў Смаленску.

Яшчэ адзін навуковец Ян Абрэмбскі з Варшаўскага палітэхнічнага ўніверсітэту даказваў, што прэзідэнцкі Tу-154 не мог разламацца на кавалкі ад удару аб зямлю.

- Відаць, што сапраўдныя знішчэнні ў шмат разоў перавысілі прагназаваныя разлому канструкцыі, якія закладаўся канструктарамі на выпадак аварыі. Больш за тое, хваставая частка ўпала на зямлю задам наперад. Апроч таго наземныя радары вялі самалёт не па курсе на аэрапорт, а з адхіленнем ад курса, ад стартавай паласы. Гэта далёка не ўсё.

Найбольш вядомай альтэрнатыўнай тэорыяй аварыі стала версія з 2011-га году, якую агучыў вядомы польскі палітыкі Антоні Мацярэвіч. Ён заявіў, што самалёт разбіўся з-за штучнага туману, які напусцілі на аэрадром расіяне.

- Смаленск – гэта горш, чым злачынства. Сапраўды. Можна сказаць, што за ўсю гісторыю свету не здарылася такога, каб любы ўрад і пракуратура столькі высілкаў прыклалі, каб не знайсці праўды.

Згаданы палітык сфармаваў у 2016 годзе адмысловую смаленскую падкамісію пры Дзяржаўнай камісіі раследавання авіяцыйных катастроф. На днях Антоні Мацярэвіч абяцаў публікацыю рапарту з прац дадзенай падкамісіі.

Юры Ліхтаровіч