Спадзевы на аднаўленне пратэсных акцый не апраўдаліся. Лукашэнкаўскі рэжым маштабнымі рэпрэсіямі збіў пратэсты. Аднак за гэта даводзіцца плаціць упадкам эканомікі, росту незадаволенасці грамадства. У гэтых умовах уладам давядзецца праводзіць канстытуцыйны рэферэндум. Сітуацыя ў любы момант можа пагоршыцца, кажа эксперт.
Дэмакратычныя сілы Беларусі спадзяваліся на тое, што вясна прынясе змены ў краіне. Людзі з новай сілай выйдуць пратэставаць. Рэжым разваліцца. Гэтыя спадзяванні не спраўдзіліся. Анансаваная «Вясна-2021» не адбылася. Першая акцыя прысвечаная Дню Волі 25 сакавіка – не адбылася. Людзі не выйшлі пратэставаць. Беларускае грамадства запалоханае. Улады не спыняюць рэпрэсіі. Паводле падлікаў праваабаронцаў толькі ў сакавіку сілавікі арыштавалі 370 чалавек на 6107 сутак, 106 чалавек атрымалі штрафы на суму 5162 базавыя велічыні. Агулам з моманту выбараў у Беларусі арыштавана ўжо больш за 30 тысяч чалавек. Учора быў арыштаваны старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў па крымінальнай справе ў звязку з заклікамі да дзеянняў, накіраваных на захоп улады ў Беларусі. Палітык знаходзіцца ў КДБ.
Такім чынам, пратэснай вясны ў Беларусі не адбылося. Рэжым Лукашэнкі ўтрымаўся, што далей. Мы запыталіся ў палітолага Андрэя Казакевіча.
Слухайце аўдыёфайл
Размаўляў Юры Ліхтаровіч