Беларуская Служба

Што стаіць за заявамі пра ўяўную падрыхтоўку замахаў на А. Лукашэнку?

19.04.2021 16:37
У Беларусі ўпершыню распачалі крымінальную справу аб спробе захопу ўлады.
Аўдыё
КДБ у Мінску Shutterstock.com / kateafter

Камітэт Дзяржаўнай бяспекі Беларусі і Федэральная служба бяспекі Расіі заявілі, што нібыта прадухілілі замах на Аляксандра Лукашэнку.

У сувязі з меркаваным замахам, у Маскве былі затрыманыя і прывезеныя ў Беларусь палітолаг Аляксандр Фядута і адвакат Юрый Зянковіч. У Шклове затрымалі кіраўніка Партыі БНФ Рыгора Кастусёва. У справу быццам бы замешаныя таксама іншыя асобы, якія знаходзяцца за мяжой. У Беларусі ўпершыню распачалі крымінальную справу аб спробе захопу ўлады.

На думку палітолага Паўла Усава, адна з мэтаў сенсацыйнага паведамлення аб падрыхтоўцы замаху – абгрунтаваць неабходнасць інтэграцыі Беларусі і Расіі.

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі