Беларуская Служба

Чэхія ўжо не збіраецца купляць Sputnik V

20.04.2021 15:27
На мінулым тыдні віцэ-прэм'ер казаў, што мае намер паехаць у Маскву на перамовы аб пастаўках расійскай вакцыны.
Szczepionka Sputnik V
Szczepionka Sputnik VA.METELKIN / Shutterstock.com

Урад Чэхіі адмовіўся ад перамоваў з Расіяй аб куплі вакцыны супраць каранавіруса Sputnik V, паведаміў віцэ-прэмʼер, міністр унутраных спраў і в.а. кіраўніка міністэрства замежных спраў Чэхіі Ян Хамачэк. Ён падкрэсліў, што цяпер у цэнтры ўвагі павінны быць вакцыны, сертыфікаваныя Еўрапейскім агенцтвам па леках (EMA) – чытаем на сайце выдання Dziennik Gazeta Prawna.

Паводле слоў Хамачэка, пасля апошніх падзей на лініі Прага-Масква, расійская вакцына больш не зʼяўляецца аб’ектам перамоваў. Падобным чынам ацаніў сітуацыю былы міністр аховы здароўя, дарадца прэзідэнта Мілаша Земана Раман Прымула.

Раней міністр аховы здароўя Пётр Арэнбергер пасля пасяджэння ўрада заявіў, што яго міністэрства звярнулася да расіян з запытам дакументацыі, неабходнай для магчымага дазволу на выкарыстанне вакцыны ў Чэхіі, але да гэтага часу нічога не атрымала.

На мінулым тыдні Хамачэк заявіў, што мае намер паехаць у Маскву на перамовы аб пастаўках расійскай вакцыны ў выпадку, калі ЕМА дазволіць выкарыстанне гэтага прэпарата ў краінах ЕС. Каментатары раскрытыкавалі ідэю ва ўмовах нарастання напружанасці вакол Украіны. Было адзначана, што паездка планавалася ў той час, калі ўрад пакінулі два праціўнікі расійскай вакцыны: міністр аховы здароўя Ян Блатны і міністр замежных спраў Томаш Петжычэк. У пятніцу прэмʼер-міністр Андрэй Бабіш забараніў віцэ-прэмʼеру ехаць у Маскву.

нг

Чэхія высылае 18 расійскіх дыпламатаў у сувязі з новымі звесткамі пра выбухі ў 2014 годзе

18.04.2021 00:10
Паводле высноваў чэшскай контрвыведкі, да арганізацыі выбухаў прычыніліся расійскія спецслужбы.

Урад Чэхіі рыхтуе адказ на варожыя дзеянні расійскай ваеннай выведкі ў 2014 годзе

19.04.2021 12:13
Пацярпець павінна адна з найважнейшых расійскіх энергетычных кампаній, паведамляе Česká Televize.