Беларуская Служба

Польшча не мае намеру купляць расійскую вакцыну Sputnik V

21.04.2021 14:27
«У выпадку з Расіяй можна казаць пра палітыку дыпламатыі вакцын».
Вакцынацыя расійскай прышчэпкайPAP/EPA/Csaba Krizsan

Польшча абсалютна не мае намеру купляць расійскую вакцыну Sputnik V, заявіў у праграме «#Jedziеmy» кіраўнік канцылярыі прэм'ер-міністра Міхал Дворчык. – Расійская Федэрацыя выкарыстоўвае яго для дасягнення пэўных палітычных мэтаў, – сказаў ён пра вакцынацыю ўсходніх суседзяў, піша партал niezalezna.pl.

- У выпадку з Расіяй можна казаць пра палітыку дыпламатыі вакцын. Пастаўляючы вакцыну супраць COVID-19, якая зʼяўляецца дэфіцытным таварам у свеце, Расійская Федэрацыя выкарыстоўвае яе для дасягнення пэўных палітычных мэтаў. Добра, што некаторыя еўрапейскія краіны захоўваюць дыстанцыю і падтрымліваюць належныя адносіны, – падкрэсліў Дворчык.

Гаворачы аб адносінах з Расіяй і яе дзейнасці ў адносінах да Украіны, кіраўнік канцылярыі прэмʼер-міністра звярнуў увагу: «Відаць, цяжка будзе дасягнуць стандартызацыі, дыялогу партнёрства, таму што мы маем справу з агрэсіўнай і непрадказальнай краінай».

Міхал Дворчык пракаментаў і дзеянні Расіі на межах Украіны і ў Беларусі.

- У апошнія тыдні мы маем справу з кампаніяй супраць польскай меншасці і з нападамі на саму Польшчу, якія зʼяўляюцца не толькі ў беларускіх СМІ, але мы бачым і такі напад у расійскіх СМІ. У нас ёсць момант паскарэння і ўзмацнення ціску на ЕС і Польшчу. На жаль, польская меншасць становіцца ахвярай гэтай сітуацыі, некалькі чалавек усё яшчэ знаходзяцца пад арыштам, у тым ліку Анджэліка Борыс і Анджэй Пачобут. Польшча прадстаўлена ў сродках масавай інфармацыі як агрэсіўная краіна, а польская меншасць – як дыверсійны элемент, – звярнуў увагу міністр Міхал Дворчык.

ав